25 красавiка 2024, Чацвер, 20:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ізраільцянка Ісахар адмовілася прасіць Пуціна аб памілаванні

Ізраільцянка Ісахар адмовілася прасіць Пуціна аб памілаванні
НААМА ІСАХАР
ФОТА: АРЦЁМ ГЕАДАКЯН/ТАСС

Яна мяркуе, што звароту маці і прэм'ер-міністра Ізраіля дастаткова для разгляду памілавання.

Ізраільцянка Наама Ісахар, якая адбывае ў Расеі сем з паловай гадоў калоніі паводле абвінавачання ў нібыта кантрабандзе наркотыкаў, не стала прасіць прэзідэнта Расеі аб памілаванні. Пра гэта заявіла ўпаўнаважаная ў правах чалавека Таццяна Маскалькова, паведамляе "Інтэрфакс". Са слоў амбудсмэна, Ісахар мяркуе, што звароту маці і прэм'ер-міністра Ізраіля дастаткова для разгляду памілавання.

Амбудсмэн адзначыла, што ў ізраільцянкі "ўсё ў парадку" і ў яе няма прэтэнзій да ўтрымання ў камеры.

Раней у чацвер падчас свайго візіту ў Ізраіль расейскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін сустрэўся з маці асуджанай ізраільцянкі. Ён паабяцаў улічыць яе просьбу аб памілаванні дачкі пры прыняцці канчатковай пастановы.

25-гадовая Наама Ісахар у красавіку мінулага года ляцела ў Тэль-Авіў з Індыі транзітам праз Маскву. Пры даглядзе ў маскоўскім аэрапорце ў яе багажы знайшлі блізу дзевяці грамаў гашышу. Ісахар прызнала факт захоўвання наркотыку, але катэгарычна адпрэчыла абвінавачванні ў "кантрабандзе".

Расея прапаноўвала Ізраілю абмяняць Ісахар на расейскага хакера Аляксея Буркова, арыштаванага ў Ізраілі на запыт ЗША. Хакер, аднак, быў выдадзены ў Злучаныя Штаты неўзабаве пасля вынясення Ісахар прысуду.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках