25 красавiка 2024, Чацвер, 10:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На схіле вулкана ў Італіі навукоўцы знайшлі незвычайныя сляды неандэртальца

2
На схіле вулкана ў Італіі навукоўцы знайшлі незвычайныя сляды неандэртальца
ФОТА: GETTY IMAGES

Акрамя слядоў, навукоўцы выявілі два каменныя артэфакты.

Італійскія навукоўцы, якія вывучаюць сляды старажытнага чалавека на схілах вулкана Ракаманфіна ў Цэнтральнай Італіі, выявілі новыя адбіткі, якія даюць дадатковую інфармацыю пра жыццё людзей на тэрыторыі Еўропы ў плейстацэне.

Вынікі даследавання апублікаваныя ў часопісе Journal of Quaternary Science, паведамляе ria.ru.

"СЛЯДЫ Д'ЯБЛА" - АДБІТКІ НОГ ГАМІНІДА НА СХІЛАХ ВУЛКАНА РАКАМАНФІНА

Вулкан Ракаманфіна вядомы тым, што застылая лава на яго схілах захавала адбіткі ног старажытнага чалавека ўзростам 325-385 тысяч гадоў. Гэта найстаражытнейшыя з вядомых слядоў ног, пакінутых нашымі продкамі на еўрапейскім кантыненце. Мясцовыя жыхары назвалі іх "слядамі д'ябла", бо ў іх разуменні толькі д'ябал мог хадзіць па распаленай лаве.

Археолагі вывучаюць схілы вулкана з 2001 года. За гэты час былі выяўленыя некалькі ланцужкоў слядоў гамінідаў, а таксама прылады іх працы. Нядаўнія палявыя даследаванні прынеслі новыя, у нейкай ступені нечаканыя вынікі.

Навукоўцы выявілі новыя сляды, накіраваныя не зверху ўніз, як усе папярэднія, а наадварот - знізу ўверх. Гэта значыць, што старажытны чалавек не проста ўцякаў ад вывяржэння па яшчэ не астылай лаве, а мэтанакіравана ўздымаўся ўверх да жарала раз’юшанага вулкана.

Усяго было знойдзена 14 новых адбіткаў, выбудаваных у розных кірунках. Аналіз слядоў дазволіў навукоўцам зрабіць выснову, што на вывучаным месцы хадзілі як мінімум пяць чалавек, прычым толькі адзін з іх быў дарослым мужчынам. Характар слядоў паказвае на тое, што людзі не беглі, а рухаліся спакойна і мерна.

Акрамя слядоў, навукоўцы выявілі два каменныя артэфакты, вырабленыя з базальтавага матэрыялу, які, відавочна, выкарыстоўваўся ў якасці прылад працы.

Парода, у якой зафіксаваныя адбіткі, першапачаткова ўяўляла сабой піракластычную плынь - сумесь гарачых вулканічных газаў, попелу і абломкаў лавы, які ўтвараецца пры вывяржэнні вулкана. Хуткасць такой плыні можа дасягаць 200 метраў на секунду, а тэмпература - сотні градусаў Цэльсія.

Зразумела, што старажытныя людзі хадзілі тут, калі плынь ужо досыць астывала, але яшчэ да таго, як яна канчаткова зацвярдзела. Усё гэта, на думку навукоўцаў, паказвае на тое, што актыўны вулкан быў важным месцам для старажытных людзей, якія засялялі рэгіён, і яны ішлі да вулкану з нейкай мэтай і займаліся на яго схілах пэўнай дзейнасцю.

Памер, форма і збор ступні ўсіх зафіксаваных слядоў мае падабенства са слядамі, выяўленымі ў месцы Сіма-дэ-лос-Уэсас, або "яма костак" на поўначы Гішпаніі, дзе былі выяўленыя шматлікія парэшткі перыяду сярэдняга плейстацэну (амаль 350 тысяч гадоў таму). Секвенераванне ДНК гэтых костак паказала, што яны належаць неандэртальцам. Адсюль навукоўцы робяць выснову, што сляды на схіле Ракаманфіна таксама пакінулі неандэртальцы.

На сёння, разам з нанова адкрытымі, на схілах вулкана знойдзены 81 адбітак розных частак цела старажытных людзей - 74 сляды ног, 3 - рук, 1 - ягадзіц, 1 - ікры, 1 - шчыкалаткі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках