24 красавiка 2024, Серада, 4:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: у розных гарадах Расеі знайшліся няўдалыя клоны менскай скульптуры «Незнаёмка»

12
Фотафакт: у розных гарадах Расеі знайшліся няўдалыя клоны менскай скульптуры «Незнаёмка»
Минская "Незнакомка" слева, в центре девушка из Кисловодска, а справа - из Белореченска.

Плагіяту да арыгіналу далёка.

Менская «Незнаёмка» з'явілася ў Міхайлаўскім скверы яшчэ ў 1998 годзе і стала першай усталяванай у нас гарадской скульптурай Уладзіміра Жбанава. Вельмі хутка «Незнаёмка» стала свайго роду візітнай карткай беларускай сталіцы. Але гэта зусім не спыняе аматараў плагіяту, піша kp.by.

Минская "Незнакомка". Фото: UNINVITED_ALEX

Дачцэ скульптара Дар'і Жбанавай напісала ў інтэрнэце неабыякавая жыхарка Кіславодску. Яна распавяла, што ў іх горадзе каля ўваходу ў клуб Вайскоўца санаторыя ўсталявалі вельмі падобную на «Незнаёмку» скульптуру дзяўчыны на лаўцы - вось толькі зробленая яна абы-як.

Кисловодская "Незнакомка" во многом повторяет свою белорусскую сестру - только выполнена менее талантливо. Фото: группа в vk "типичный Кисловодск".

Высветлілася, што гэта не адзіны выпадак плагіяту ў Кіславодску - ёсць таксама няўдалыя копіі гарадскіх скульптур з Чэлябінска і Екацярынбурга. Гэта плагіят з «Закаханых» аўтара Сафіі Грэкавай-Прахарэнкі і «Жабрака» Максіма Саламасова.

Дар'я Жбанава кажа, што пакуль не вырашыла, як ставіцца да плагіяту:

- Скульптуры падобныя не адзін-у-адзін, але відавочна, што за адпраўную кропку ўзялі працу майго бацькі, а далей ляпілі, наколькі таленту хапіла. Думаю, што судзіцца са стваральнікамі Кіславодскай скульптуры - толькі час марнаваць, тым больш што яна безназоўная. Даведацца, хто яе стварыў, нам пакуль не ўдалося. 26 студзеня таце споўнілася б 66 гадоў (нагадаем, Уладзімір Жбанаў памёр у 2012 годзе - аўт.). Мы цяпер больш занятыя тым, каб захоўваць памяць аб ім.

Дарэчы, гэта не адзіная спроба скапіяваць «Незнаёмку». Мне дасылалі фота з майстэрні Беларэчанск Краснадарскага краю, дзе на прыватную замову вырабляюць скульптуры, што да болю нагадваюць «Незнаёмку». Прычым па жаданні заказчыка для яшчэ большай прыгажосці да скульптуры можна дадаць парасон, торбачку, а таксама сабаку або котку.

"Незнакомке" из Белореченска до белорусского оригинала далеко.
Фото: avito
Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках