25 красавiка 2024, Чацвер, 17:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Коммерсантъ»: Масква можа «даціснуць» Лукашэнку

29
«Коммерсантъ»: Масква можа «даціснуць» Лукашэнку

У каго нафта, той і мае рацыю.

Нафту з Нарвегіі і з іншых сусветных рынкаў - Аляксандр Лукашэнка заявіў пра дыверсіфікацыю энергапаставак. Са слоў кіраўніка Беларусі, усходнія саюзнікі палохаюць высокімі цэнамі на сыравіну, таму ён вымушаны прыняць неабходныя меры. Акрамя паўночнага маршруту, Менск мае намер выкарыстоўваць і Адэскі марскі порт. Палітычны аглядальнік «Коммерсанта» Дмітрый Дрызе ўважае, што Масква не пакінула ідэю вялікага саюза з «братэрскай рэспублікай».

На фоне расейскіх перамен Беларусь, здавалася б, выпала з інфармацыйнай прасторы, аднак Аляксандр Лукашэнка нагадаў пра сябе: кіраўнік Беларусі заявіў, што мае намер дыверсіфікаваць пастаўкі нафты, і пры гэтым дазволіў сабе некалькі з'едлівых заўваг у адрас Расеі. Між іншым, Лукашэнка не без сарказму заўважыў, што «браты з усходу палохаюць» высокай цаной на сыравіну, і яны ж не дазваляюць купляць казахстанскую нафту. Адзін хаўруснік не дазваляе гандляваць з іншым - нонсэнс. На гэтым фоне прынятыя наступныя развязанні: у літоўскі порт Клайпеда ў сераду прыбывае танкер з нарвежскай нафтай для Беларусі, і Лукашэнка абяцае таксама выкарыстоўваць украінскі маршрут - закупляць сыравіну на сусветных рынках, а затым праз Адэсу па чыгунцы ў рэспубліку. Так, даражэй, але нічога не зробіш - за незалежнасць ад усходняга партнёра трэба плаціць.

У Маскве адрэагавалі звыкла: гэта танны піяр, хай пагуляюць - усё роўна рана ці позна вернецца ў нашы абдымкі, а ў адваротным выпадку канчаткова згалее. Можна было б з гэтымі довадамі пагадзіцца і не надаваць таму, што адбываецца ў суседняй рэспубліцы вялікага значэння, калі б не адно вялікае «але»: так званы транзіт расейскай улады праз Беларусь ніхто не скасаваў, і ідэя вялікага звязу нікуды не дзелася. Гэта цяпер самая папулярная тэма сярод палітолагаў.

З гэтым саюзам і звязана нявызначанасць вакол Дзяржаўнага савета: вышэй прэзідэнта Расеі можа быць толькі прэзідэнт саюза, а адрадзіць гэты саюз - гэта праграма максімум, па-свойму новы крымскі кансэнсус.

Так што тут не ў нафце справа, а ў вялікай палітыцы. Аляксандр Лукашэнка ад сцэнару апынуцца ў такім саюзе не ў захапленні. Хоць, калі задумацца, ён можа толькі выйграць: атрымае нафту і газ па ўнутрырасейскіх цэнах і будзе пажыццёва займаць сваю пасаду як віцэ-старшыня Дзяржсавета - ці нават будзе ўзначальваць яго з расейскім партнёрам па чарзе. Магчыма, менавіта пра гэта яму кажуць «усходнія сябры».

Вядома, складана нешта сцвярджаць: партыя яшчэ не згуляная. Аднак ясна адно: занадта позна Аляксандр Рыгоравіч заняўся дыверсіфікацыяй энэргапаставак - сітуацыя можа стаць крытычнай для Менска. Масква цалкам можа «даціснуць» Лукашэнку, тады і канстытуцыйныя змены як раз паспеюць. У каго нафта, той і мае рацыю - з гэтым цяжка спрачацца.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках