25 красавiка 2024, Чацвер, 20:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін прызначыў Арэшкіна і Мядзінскага сваімі памочнікамі

3
Пуцін прызначыў Арэшкіна і Мядзінскага сваімі памочнікамі
ПАМОЧНІКІ ПРЭЗІДЭНТА РФ МАКСІМ АРЭШКІН І УЛАДЗІМІР МЯДЗІНСКІ
ФОТА: СЯРГЕЙ САВАСЦЬЯНАЎ / ТАСС

Былы міністр культуры РФ не раз апынаўся ў цэнтры скандалаў.

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін падпісаў указы пра прызначэнне экс-кіраўніка Мінэканамразвіцця Максіма Арэшкіна і былога кіраўніка Мінкультуры Уладзіміра Мядзінскага памочнікамі прэзідэнта Расеі. Дакументы апублікаваныя ў пятніцу на афіцыйным інтэрнэт-партале прававой інфармацыі, паведамляе ТАСС.

"Прызначыць Арэшкіна Максіма Станіслававіча памочнікам прэзідэнта Расейскай Федэрацыі", – гаворыцца ў першым указе. "Прызначыць Мядзінскага Уладзіміра Расціслававіча памочнікам прэзідэнта Расейскай Федэрацыі", – дадаецца ў другім дакуменце.

Дзмітрыя Казака прызначылі намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта РФ.

"Прызначыць Казака Дзмітрыя Мікалаевіча намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Расейскай Федэрацыі", – гаворыцца ў дакуменце.

Нагадаем, што былы міністр культуры РФ Уладзімір Мядзінскі не раз апынаўся ў цэнтры скандалаў. Так, нядаўна Мядзінскі трапіў пад крытыку незалежных СМІ пасля таго, як назваў падпісанне пакта Молатава-Рыбентропа паміж нацысцкай Нямеччынай і СССР «дыпламатычным трыумфам».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках