24 красавiка 2024, Серада, 15:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эксперт: Эпапея Лукашэнкі з альтэрнатыўнай нафтай нерэнтабельная

17
Эксперт: Эпапея Лукашэнкі з альтэрнатыўнай нафтай нерэнтабельная

«Падушка бяспекі» беларускіх уладаў будзе з'едзеная ўжо сёлета.

Старшы навуковы супрацоўнік Беларускага эканамічнага даследча-адукацыйнага цэнтра (BEROC) Зміцер Крук адзначыў, што «калі мы разумеем, што старых умоваў паставак нафты ў нас няма, то аптымальнай пастановай становяцца меншыя аб'ёмы перапрацоўкі», паведамляюць naviny.by.

Паводле словаў эксперта, менавіта гэта стаіць на коне, а не тое, што гэтыя страты будуць назапашвацца бясконца.

«НПЗ будуць працаваць на ўнутраны рынак, і там ужо маржа будзе залежаць ад таго, наколькі можна будзе падняць кошты на ўнутраным рынку. Але экспарт нафтапрадуктаў тады ўстане пад пытанне. Тут яшчэ вельмі вялікае пытанне адносна таго, якая цяпер рэальная рэнтабельнасць нафтазаводаў, які закупкавы кошт яны могуць дазволіць», – заявіў Крук.

Эканаміст прывёў прыблізныя ацэнкі зніжэння беларускага ВУП пры захаванні статус-кво: «Калі мы будзем працаваць толькі на ўнутраны рынак, прамыя страты – 1–1,5% ВУП. Усё, што звязана з ускоснымі эфектамі – на оптавы гандаль, на нафтахімію, гэта больш істотна. Тут ацэнкі абсалютна розныя, варыююцца ад 2 да 5%».

Паводле словаў эксперта, верагоднасць рэцэсіі прысутнічае, але ва ўладаў яшчэ ёсць час для гандлю.

«Пачалася эпапея з альтэрнатыўнымі пастаўкамі нафты. Так, хутчэй за ўсё, яна нерэнтабельная, але каб прадухіліць рэцэсію, дапускаю, што на гэты год заводы будуць загружацца ў большай меры не на поўныя магутнасці, а адпаведная маржа – кампенсавацца за кошт бюджэту. Калі зусім проста, магчымы варыянт, што ўдар на сябе возьме бюджэт. На 2020 год гэта сабе дазволіць можна, але гэта азначае, што падушка бяспекі будзе з'едзеная», – мяркуе Крук.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках