29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Баста»: Давайце ўявім сабе факт - Лукашэнкі больш няма

26
«Баста»: Давайце ўявім сабе факт - Лукашэнкі больш няма

Как преобразится страна!

На хвілінку ўявім сабе такі факт - ніякага Лукашэнкі няма. Ён проста міф, непаразуменне, страшная казка, хворая фантазія, піша тэлеграм-канал «Баста».

Няма бессэнсоўных селектарных нарад, усюдыіснай карупцыі, няма аб... х кароў і галодных сялян.

Няма стратных дзяржпрадпрыемстваў, бо працуе рынак.

Няма фальсіфікацый, настаўнікі займаюцца сваёй справай, вучаць нашых дзяцей у рэальна бясплатных школах, бо на гэта ёсць грошы, бо раскрадаць іх няма каму.

Няма разбураных лякарняў з састарэлым абсталяваннем, затое ёсць нармальная медыцына і гуманнае стаўленне да пацыентаў, бо медыкі атрымліваюць годны прафесіі даход.

Няма падачак і зневажанняў для пенсіянераў, а ёсць годныя пенсіі і забяспечаная старасць.

Ёсць праца, праца ў сваёй краіне ў Беларусі, высокааплатная, з выкананнем правоў працаўніка.

Ёсць парламент і няма палацавых паселішчаў світы-эліты.

Таму што Лукашэнкі няма і не было. І не будзе.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках