29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуска на выспе Хайнань: Маскі ўсе раскупілі! Замотваю твар шалікам

21
Беларуска на выспе Хайнань: Маскі ўсе раскупілі! Замотваю твар шалікам
МАРЫНА ГАРБАЧОВА

Спадарыня адпачывае на курорце з сяброўкай і хоча як мага хутчэй вярнуцца дадому.

На кітайскай курортнай выспе Хайнань адпачывае мянчанка Марына Гарбачова са сваёй сяброўкай. Даведаўшыся, што каронавірус хутка распаўсюджваецца па Кітаю, дзяўчаты не на жарт захваляваліся. Яны хочуць як мага хутчэй вярнуцца дадому. Але іх рэйс толькі ў наступны панядзелак, 27-га студзеня, піша kp.by.

- Я даведалася, што на нашай выспе заражаныя небяспечным вірусам чацвёра чалавек. На шчасце, у нашым горадзе няма заражаных. Але ўсё адно трывожна, - распавядае Марына. - Мы звярнуліся ў наша беларускае пасольства ў Кітаі з просьбай дапамагчы нам паляцець дадому найбліжэйшым часам. Ёсць рэйс у гэтую пятніцу, 24 студзеня, але ўсе квіткі выкупленыя. А наш рэйс будзе толькі 27-га студзеня. Справа ў тым, што ў суботу кітайскі Новы год, і многія прыедуць сюды адпачываць. Гэты плынь турыстаў мяне палохае.

- Якія меры засцярогі выконваеце?

- Ва ўсіх аптэках горада раскупілі маскі! Мы не паспелі імі назапасіцца. Таму мы замотваем твар шалікам, калі выходзім на двор. А яшчэ не ямо мяса і рыбу, уся наша ежа ва ўпакоўках. У вялікія супермаркеты таксама не ходзім - там шмат кітайцаў. Наведваем пляж, бо ён нешматлюдны.

Са слоў Марыны, раней на выспе мала хто насіў маскі. Але сёння большая палова мясцовых у масках.

- На выспе ёсць турысты з краін СНД. Нядаўна ў наш гатэль заехала пара беларусаў. Усім, з кім я мела размаўляла, страшна.

Нагадаем, успышка пнеўманіі, выкліканай каронавірусам, пачалася ў Кітаі. Першы выпадак зарэгістраваны ў горадзе Ухань у канцы снежня. З тых часоў памерла 17 чалавек. Захварэлыя выяўлены ў Карэі, ЗША, Тайландзе і Японіі. А ў менскай лякарні знаходзіцца 20-гадовая дзяўчына з падазрэннем на каронавірус.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках