20 красавiка 2024, Субота, 0:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ілан Маск: Крыптавалюты могуць прыйсці на замену гатоўцы

2
Ілан Маск: Крыптавалюты могуць прыйсці на замену гатоўцы
Ілан Маск
ФОТА: REUTERS

Кіраўнік кампаній Tesla і SpaseX распавёў аб перавагах і хібах лічбавых грошай.

Мільярдэр Ілан Маск распавёў пра перспектывы крыптавалют падчас падкаста Third Row Tesla. Заснавальнік кампаній Tesla і SpaseX заявіў, што не з'яўляецца прыхільнікам ці супраціўнікам лічбавых грошай, але дадаў, што White paper біткойна здаўся яму вельмі прадуманым, піша РБК.

Маск нагадаў, што часцяком крыптавалюты выкарыстоўваюцца ў незаконных мэтах. Паводле ягоных слоў, часцей за ўсё гэта тычыцца адмывання даходаў атрыманых злачынным шляхам.

«Звычайна традыцыйныя грошы таксама выкарыстоўваюцца ў такіх транзакцыях. Аднак пры ажыццяўленні нелегальнай транзакцыі трэба паклапаціцца аб тым, каб затым гэтыя грошы можна было выкарыстоўваць і ў законных мэтах. Тады на дапамогу прыходзяць крыптавалюты», - заявіў прадпрымальнік.

Ён падкрэсліў, што крыптавалюты знаходзяць сваю нішу за кошт таго, што выкарыстоўваць гатоўку становіцца ўсё больш складана. Аднак гэта не значыць, што лічбавыя грошы калі-небудзь змогуць замяніць традыцыйныя і стаць паўнавартасным аплатным сродкам, упэўнены Маск.

«Дзесьці гатоўкай наогул нельга расплачвацца. Таму з'яўляецца вымушаная функцыя для нелегальных, паўлегальных або зрэдку легальных транзакцый. У такіх выпадках крыптавалюты могуць прыйсці на замену. Але я не бачу, як яны могуць стаць першаснай базай звестак», - адзначыў кіраўнік Tesla і SpaseX.

У лютым мінулага года ён заклікаў абмежаваць здабычу крыптавалют. Прадпрымальнік аргументаваў сваю пазіцыю тым, што «на гэта сыходзіць вельмі шмат энэргіі». Тады Маск дадаў, што лічбавыя грошы значна зручней выкарыстоўваць, чым «кавалкі паперы».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках