25 красавiка 2024, Чацвер, 8:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскую ЦЭЦ паляць мазутам - жыхары скардзяцца на смурод і сажу

40
Менскую ЦЭЦ паляць мазутам - жыхары скардзяцца на смурод і сажу
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Што кажуць з гэтай нагоды энэргетыкі?

Жыхары менскіх мікрараёнаў Сухарава і Чырвоны Бор скардзяцца на непрыемны хімічны пах. На падаконнях дамоў і шубах аўтамабіляў - сажа. Менчане звязваюць гэта з пераводам на мазут сталічнай ЦЭЦ. Што адказалі на запыт tut.by энэргетыкі.

На здымку вышэй - сурвэткі ў сажы і падаконнік. Фота даслалі жыхары мікрараёна Чырвоны Бор. У тэлеграм-чаце гэтага раёна жыхары абмяркоўваюць дзіўную сажу, якая з'явілася на падаконніках за апошнія тыдні.

- Быў непрыемна здзіўлены вось такімі ападкамі на падаконніку, - напісаў tut.by чытач. - Гэтым усім мы дыхаем! Мы жывем проста каля «мацерыка», на дзясятым паверсе - трафік тут заўсёды будзь здаровы, але каб проста драбкі сажы - такое, напэўна, упершыню.

Карыстальнік дадае, што адчувае і непрыемны пах раніцамі.

Пішуць і жыхары Сухарава. На вуліцах Панчанкі, Сухараўская, Шаранговіча - смурод.

- Хімічны пах, які нагадвае мазут, руберойд ці нешта іншае. Немагчыма знаходзіцца на дварэ, праветрываць кватэру. Не хацелася б атруціцца і атруціць сваіх дзяцей.

«Мінскэнэрга»: парушэнняў няма

У РУП «Мінскэнэрга» пацвердзілі TUT.BY, што з 8 студзеня і да сёння і па начах кацельнае абсталяванне менскай ЦЭЦ-4 працуе на сумесі асноўнага паліва (прыроднага газу) і рэзервовага (мазуту). Пры гэтым структура паліва за названы перыяд была такой: прыродны газ - 45%, мазут - 55%.

«Эксплуатацыя абсталявання і вядзенне рэжымаў яго работы вядзецца аператыўным персаналам станцыі ў адпаведнасці з распрацаванымі ў працэсе выпрабаванняў і зацверджанымі рэжымнымі картамі, з захаваннем экалагічных нарматываў, устаноўленых комплексным прыродаахоўным дазволам. Падтрыманне аптымальных рэжымаў работы катлоў праводзіцца ў аўтаматычным рэжыме. Аўтаматызацыя працэсаў гарэння (падтрыманне аптымальнай прапорцыі паліва-паветра), спрыяе зніжэнню гранічна дапушчальных канцэнтрацый выкідаў забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра ад крыніц выкідаў філіяла. Парушэнняў у працы катлоў не выяўлена, - паведамляе прадпрыемства. - Мазут адпавядае стандартам. Абсталяванне мазутнай гаспадаркі - у спраўным стане і працуе без заўваг, як пры разгрузцы паліва, так і пры падачы яго на спальванне ў катлы».

Адказваюць у «Мінскэнэрга» і на пытанне, як кантралююцца выкіды забруджвальных рэчываў у атмасферу. Гэтым займаецца акрэдытаваная лабараторыя філіяла, а таксама сістэма кантролю выкідаў, устаноўленая на дымавой трубе № 2 ЦЭЦ-4 - аўтаматычна. Падчас спальвання мазуту лабараторыя філіяла робіць замеры кожны дзень, пратаколы на патрабаванне адпраўляюць у Менскі гарадскі камітэт прыродных рэсурсаў.

«Вонкавы кантроль выкідаў забруджвальных рэчываў ажыццяўляўся таксама Рэспубліканскім цэнтрам аналітычнага кантролю Мінпрыроды 17 студзеня, заўваг няма», - адзначае «Мінскэнэрга.

Якасць атмасфернага паветра на мяжы санітарна-ахоўнай зоны філіяла і на тэрыторыі прылеглай жылой забудовы ажыццяўляецца з перыядычнасцю раз на квартал.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках