Лукашэнка: З газам кінулі, з нафтай прапаноўвалі цану, вышэйшую за сусветную
77- 24.01.2020, 13:45
- 69,694
Дыктатар паскардзіўся на цяжкія часы.
Сёння ў Шклове Лукашэнка расказаў пра прычыны цяжкасцяў і канфлікту з расейскім бокам у сферы паставак энэргарэсурсаў - газу і нафты. Адпаведныя заявы дыктатар зрабіў падчас размовы з прадстаўнікамі працоўнага калектыву РУП «Завод газетнай паперы» ў Шклове, паведамляе БелТА.
«Нязгода і канфлікт з Расеяй адбыліся праз тое, што ад нас запатрабавалі за нафту плаціць цану большую, чым сусветная. З газам кінулі, з нафтай прапаноўвалі цану, вышэйшую за сусветную», - сказаў Лукашэнка.