24 красавiка 2024, Серада, 14:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Валадзько вярнуўся ў БАТЭ

3
Аляксандр Валадзько вярнуўся ў БАТЭ

Ветэран БАТЭ вярнуўся ў Барысаў пасля двухгадовага перапынку.

Паўабаронца Аляксандр Валадзько вярнуўся ў БАТЭ, паведамляе афіцыйны сайт клуба.

Гэты гулец цягам дзевяці з паловай сезонаў (жнівень 2008 - 2017) выступаў за БАТЭ, разам з якім здабыў дзесяць чэмпіёнскіх тытулаў (2008-17), станавіўся ўладальнікам Кубка (2010) і Суперкубка краіны (2010, 2011, 2014, 2016, 2017).

Акрамя таго, тройчы ўключаўся ў спіс «22 найлепшых футбаліста чэмпіянату» (2009, 2011, 2012). Пры непасрэдным удзеле Сашы барысаўцы прарываліся ў групавыя раунды Лігі чэмпіёнаў (2008, 2011, 2012, 2014, 2015) і Лігі Еўропы (2009, 2010, 2017). Менавіта на гэтым этапе кар'еры Валадзько-старэйшы прызываўся ў нацыянальную каманду Беларусі (2012-14).

У дадатак уваходзіць у топ-4 у ліку афіцыйных матчаў, праведзеных за БАТЭ (328). Больш толькі ў Дзмітрыя Ліхтаровіча - 427, Віталя Радзівонава - 412 і Ігара Стасевіча - 383. У форме «жоўта-сініх» Аляксандр запісаў у асабісты актыў 20 галоў і 31 дзейсную перадачу.

У 2018-м адправіўся ў казахстанскі «Шахцёр» з Караганды (27 сустрэч, 1 забіты мяч). Летась падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам», праўда, праз розныя прычыны ў шэрагах «гарнякоў» не дэбютаваў.

«Не сумняваемся: Аляксандр Валадзько яшчэ здольны прынесці БАТЭ сур'ёзную карысць - як на полі, так і ў распранальні, бо заўсёды вызначаўся байцоўскімі якасцямі, рэдкай няўступлівасцю, уменнем страсянуць і павесці за сабой партнёраў. Верым, што 11-ы сезон у складзе нашай каманды атрымаецца для цяпер ужо хаўбека-ветэрана запамінальным і паспяховым!» - гаворыцца ў паведамленні БАТЭ.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках