19 лютага 2020, Серада, 4:45
Засталося зусім крыху
Рубрыкі

У Беларусі зноў падаражэюць цыгарэты

7
У Беларусі зноў падаражэюць цыгарэты

Кошты зменяцца з 1 лютага.

У Беларусі з 1 лютага вырастуць кошты некаторых марак цыгарэт. Пра гэта паведамляецца на сайце Міністэрства падаткаў і збораў, паведамляе myfin.by.

З цыгарэт Гарадзенскай тытунёвай фабрыкі «Нёман» падвысяцца кошты на 15 капеек Pall Mall Demi Purple і Rothmans Demi Click Coral; на 10 капеек - Kent (Blue, HD Navy Blue, HD Blue, HD Silver, HD White, Navy Blue, Switch, Silver, White) і шэраг цыгарэт маркі Vogue.

На 5 капеек вырасце кошт Pall Mall (Superslims Azure, Superslims Violet), Rothmans (Demi Silver, Demi Blue, Demi Click Amber, Demi Click Purple), а таксама Kent Mix Red Breeze.

У «Тытунь-інвест» падаражэюць на 35 капеек Camel Black, на 4 капейкі - «Карона блакітная, 24 цыгарэты», «Карона, 24 цыгарэты», на 3 капейкі - «Карона» (слім, стыль, эліт).

«Энэрга-Оіл» на 15 капеек павысіць кошт цыгарэт L&M (Motion, Compact (Сіні), Blue Label (Сіні).

З цыгарэт, якія ўвозяцца «Беларусьгандлем», на 30 капеек падаражэюць Ld Club Compact Blue, на 20 капеек - Davidoff (Classic, Gold, Gold Slims, Refine White, Refine Black), на 15 капеек - Bond Street (Blue Selection, Premium Speсial), Dunhill (Fine Cut Blue, Fine Cut Old), Vogue (La Cigarette Lilas, La Cigarette Menthe).