23 красавiка 2024, aўторак, 14:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацыянальная каманда Беларусі ў пляжным футболе двойчы падолела чэмпіёнаў Расеі

4
Нацыянальная каманда Беларусі ў пляжным футболе двойчы падолела чэмпіёнаў Расеі
ФОТА: АСАЦЫЯЦЫІ "ФЕДЭРАЦЫЯ ПЛЯЖНАГА ФУТБОЛА"

Беларусы гулялі ў гасцях.

Нацыянальная каманда Беларусі на першым вучэбна-трэніровачным зборы ў Санкт-Пецярбургу двойчы падолела чэмпіёна Расеі мясцовы "Крышталь".

У стартавым перадсезонным спарынгу беларускія падапечныя гішпанскага спецыяліста Нікаласа Альварада перамаглі з лікам 9:4. Хет-трык у гэтай сустрэчы аформіў Юрый Пятроўскі, дубль у актыве Ігара Брыштэля і Івана Канстанцінава, па разу вызначыліся Іван Мірановіч і Вадзім Бокач.

Героем другога паядынку, у якім беларусы перамаглі з вынікам 9:5, стаў Ігар Брыштэль, які пяць разоў трапляў у браму спаборнікаў. Па аднаму голу ў свой актыў запісалі Яўген Новікаў, Іван Канстанцінаў і Мікіта Чайкоўскі, яшчэ адзін мяч гаспадары забілі ў сваю браму. Свой заключны таварыскі матч беларускія "пляжнікі" правядуць 25 студзеня супраць яшчэ аднаго піцерскага клуба "Сіці".

У гэтым сезоне нацыянальная каманда Беларусі возьме ўдзел у некалькіх турнірах, сярод якіх чарговы розыгрыш Еўралігі і кваліфікацыя чэмпіянату свету-2021, паведамляе БелТА.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках