24 лютага 2020, панядзелак, 8:41
Засталося зусім крыху
Рубрыкі

У Беларусі прадаўжаюцца суды за акцыі ў падтрымку незалежнасці

14
У Беларусі прадаўжаюцца суды за акцыі ў падтрымку незалежнасці
Фота: tut.by

За месяц прайшло больш за 150 судовых пасяджэнняў.

У Беларусі прадаўжаюцца суды за снежаньскія акцыі супраць інтэграцыі ў Менску і студзеньскія, якія прайшлі ў рэгіёнах.

У судзе Маскоўскага раёна Менска суддзя Таццяна Мотыль прызначыла штрафы на суму 810 рублёў экс-кандыдатцы ў дэпутаты Алане Гебрэмарыям і святару Вікенцію (Віктару Кавалькову) на 1080 рублёў, паведамляе пазбаўлены рэгістрацыі праваабарончы цэнтр «Вясна».

У гарадскім судзе Наваполацка суддзя Зінаіда Балаболава прызначыла штрафы тром актывістам «Народнай грамады», якая 4 студзеня правялі ў Полацку пікет у падтрымку незалежнасці Беларусі. Агульная сума штрафу склала 810 рублёў.

Паводле звестак «Вясны», у снежні-студзені адбылося больш за 150 судовых пасяджэнняў за акцыі супраць інтэграцыі, 11 чалавек асуджаныя агулам на 285 дзён арышту, агульная сума штрафаў, атрыманых удзельнікамі акцыі ў абарону незалежнасці Беларусі, ужо перавысіла 114,7 тысячы рублёў.