23 красавiка 2024, aўторак, 21:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вячаслаў Грэцкі: Так часта задаюць пытанне пра сваяцтва з Грэтцкі, што сам пачынаю сумнявацца

1
Вячаслаў Грэцкі: Так часта задаюць пытанне пра сваяцтва з Грэтцкі, што сам пачынаю сумнявацца
ВЯЧАСЛАЎ ГРЭЦКІ

Нападнік менскага «Дынама» распавёў аб магчымым сваяцтве з Уэйнам Грэтцкі.

- У сацыяльных сетках «Дынама» пісалі, што вы можаце быць далёкімі сваякамі, бо дзядуля Уэйна Грэтцкі да эміграцыі ў Канаду жыў непадалёк ад беларускага горада Гародні, дзе нарадзіліся вы. Вам не хацелася праверыць гэтае дапушчэнне і вывучыць радавод?

- Мяне ўвесь час пра гэта пытаюцца. Я ўжо не магу сказаць «не». Так часта задаюць гэтае пытанне, што сам пачынаю сумнявацца. Шчыра, я не правяраў, ці з'яўляемся мы далёкімі сваякамі ці не. Мажліва, клуб зоймецца гэтым і праверыць у архівах. Мае родныя сказалі, што мы з Уэйнам някрэўныя, таму я так усім і адказваю. Калі скажу, што мы радня, а потым выявіцца, што не, то будзе непрыгожая сітуацыя.

- У Гародні ўвогуле людзі ведаюць такое прозвішча, ганарацца, што ў іх краях выраслі продкі легенды?

- У Гародні вельмі любяць хакей, на «Нёман» заўсёды збіраецца поўны стадыён, тры тысячы гледачоў скачуць на трыбунах і гучна заўзеюць. Ну, і пра тое, што дзядуля Грэтцкі тут вырас, таксама ведаюць, - цытуе Грэцкага афіцыйны сайт КХЛ.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках