19 лютага 2020, Серада, 22:02
Засталося зусім крыху
Рубрыкі

Якім будзе надвор'е на выходных

Якім будзе надвор'е на выходных

Прагноз надвор'я ў Беларусі на 25 - 27 студзеня.

25 студзеня ўначы надвор'е будзе вызначаць атмасферны фронт, удзень няўстойлівая паветраная маса, якая распаўсюджваецца з Балтыйскага мора. Будзе воблачна, удзень з прасвятленнямі, піша сайт pogoda.by.

У многіх раёнах пройдуць невялікія ападкі (дождж, мокры снег). Уначы і раніцай на асобных адцінках дарог галалёдзіца. Вецер заходні парывісты, удзень месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўначы -1..+4°С, максімальная ўдзень +1..+6°С. Атмасферны ціск уначы будзе слаба падаць, удзень расці..

26-27 студзеня прадоўжыцца паступленне няўстойлівай паветранай масы.

26 студзеня чакаецца воблачна з прасвятленнямі. У асобных раёнах рэспублікі магчымыя невялікія ападкі (дождж, мокры снег). Уначы і раніцай месцамі слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер заходні, паўднёва-заходні сярэдні, удзень парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўначы -3..+2°С, максімальная ўдзень 0..+5°С..

27 студзеня месцамі па рэспубліцы пройдуць кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). У асобных раёнах чакаюцца слабыя туман і галалёд. Вецер паўднёва-заходні сярэдні. Тэмпература паветра мінімальная ўначы -2..+3°С, максімальная ўдзень 0..+5°С.