25 красавiка 2024, Чацвер, 9:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вядомы хакеіст купіў у апальнага функцыянера недабудаваны катэдж у Драздах

14
Вядомы хакеіст купіў у апальнага функцыянера недабудаваны катэдж у Драздах
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Кошт - $340 тысяч.

Хакеіст менскага «Дынама» Андрэй Касціцын купіў недабудаваны катэдж у Драздах у апальнага экс-дырэктара «Белнафтахіма» Ігара Жыліна. Кошт - 340 тысяч даляраў, паведамляе tut.by.

Ураджэнец Расеі Ігар Жылін з 2009 да 2011 года кіраваў «Гродна Азотам», а з 2011 да 2014 - «Белнафтахімам». Тады яму нават далі беларускае грамадзянства. Але ўлетку 2014 года да Жыліна паўсталі пытанні ў сілавікоў з нагоды злоўжывання ўладай і яго знялі з пасады. Ён спрабаваў выехаць у Расею, але яго затрымалі і выпусцілі толькі пасля таго, як ён кампенсаваў нанесеную дзяржаве шкоду.

У 2012 жа годзе Жыліну выдзелілі ўчастак у Драздах, дзе ён пачаў будаваць дом. Але працы спыніліся ў сувязі з ад'ездам у Расею. Яшчэ ў 2017 годзе Жылін выставіў на продаж недабудаваны катэдж за 350 тысяч даляраў.

А ў снежні 2019 года яго за 340 тысяч даляраў купіў хакеіст менскага «Дынама» Андрэй Касціцын. У свой час ён гуляў за акіянам, дзе меў магчымасць зарабіць самавітыя грошы. А зусім нядаўна ў хакеіста нарадзіўся сын.

Суседзі хакеіста - дырэктар «Белавія» Анатоль Гусараў і віцэ-спікерка савета рэспублікі Мар'яна Шчоткіна.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках