18 красавiка 2024, Чацвер, 12:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ці бяспечныя пасылкі з Кітая, якія прыходзяць у Беларусь?

12
Ці бяспечныя пасылкі з Кітая, якія прыходзяць у Беларусь?

Беларусы ў велізарных колькасцях купляюць тавары на кітайскім AliExpress.

Як вядома, беларусы любяць купляць тавары на кітайскай пляцоўцы AliExpress. Прычым купляюць такімі аб'ёмамі, што беларуская пошта папросту не паспявае апрацоўваць сотні тысяч пасылак з Кітая, піша kp.by.

Пасылкі, якiя прыбылi ў Беларусь, могуць правесці тут да двух месяцаў, перш чым патрапяць да атрымальніка. Але многіх палохае не гэта, а каронавірус 2019-nCoV, які загубіў ужо 19 чалавек і заразіў амаль тысячу. З нядаўняга часу ўсіх людзей, што ляцяць з Кітая (а гэта тры самалёты ў тыдзень), у зоне прылёту правяраюць адмысловымі цеплавізарамі. А ці можа вірус пракрасціся да нас разам з пасылкай з Кітая? І як іх правяраюць?

Міністэрства аховы здароўя пра гэта паведамляе вельмі павярхоўна, маўляў, сітуацыю адсочваем, прафілактычныя меры ўзмацнілі, у аэрапортах арганізавалі санітарна-каранцінны кантроль.

Спецыялісты кажуць, што каронавірусам можна заразіцца і кантактным спосабам - да прыкладу, праз прадметы, да якіх дакранаўся хворы чалавек.

- Маленькія кропелькі з вірусам, якія ўтвараюцца пры кашлі і чханні, асядаюць на прадметах ужытку, і чалавек, дакранаючыся да іх, цалкам можа заразіцца, - цытуюць «Известия» намесніка лабараторыі вірусалогіі ФНЦ біяразнастайнасці наземнай біёты Усходняй Азіі ДУА РАН Міхаіла Шчалканава. Аднак верагоднасць таго, што хтосьці заразіцца праз пасылку з кітайскай інтэрнэт-крамы, вельмі малая, бо каронавірусы няўстойлівыя і адчувальныя да зменаў навакольнага асяроддзя. Яны цалкам разбураюцца пры тэмпературы 56 градусаў па Цэльсіі, а пры 37 градусах дэзактывуюцца за 10 - 15 хвілін.

Беларускія спецыялісты ўважаюць, што прычын для турботы няма.

- З пункту гледжання навукі каронавірус 2019-nCoV валодае нізкай устойлівасцю ў навакольным асяроддзі. Мэтазгоднасць праводзіць дыягностыку пасылак мы не бачым, - распавяла загадчыца лабараторыі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Наталля Шмелёва.

Самі кітайцы таксама настроены аптымістычна.

- Рызыкі перадачы віруса пры судотыку з таварамі або пасылкамі не выяўлена, - паведамляе прэс-служба «AliExpress Расея». - Пасылкі з Кітая ідуць морам і па паветры на працягу 10 - 30 дзён.

У кампаніі дадалі, што назіраюць за сітуацыяй ва ўзаемадзеянні са штаб-кватэрай Alibaba Group у Кітаі, адсочваюць прадпісанні адпаведных органаў аховы здароўя КНР.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках