19 красавiка 2024, Пятніца, 17:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памочнік Пуціна Суркоў сышоў у адстаўку

6
Памочнік Пуціна Суркоў сышоў у адстаўку
УЛАДЗІСЛАЎ СУРКОЎ
ФОТА: KP.RU

Крыніцы звязваюць гэта са зменай курсу Крамля па Украіне.

Памочнік прэзідэнта РФ Уладзіслаў Суркоў сышоў у адстаўку, напісаў палітолаг Аляксей Чэснакоў у сваім тэлеграм-канале. З ягоных слоў, чыноўнік пакінуў пасаду «ў сувязі са зменай курсу на ўкраінскім кірунку», паведамляе znak.com.

«Цягам найбліжэйшага месяца ён будзе займацца медытацыяй. Пасля гэтага абяцаў паведаміць аб прычынах прынятай ім пастановы і аб далейшых планах», - заявіў Чэснакоў.

Дадатак ад 08:36 (паводле Менску). Галоўны рэдактар радыёстанцыі «Эхо Москвы» Аляксей Венедыктаў пацвердзіў інфармацыю аб адстаўцы Суркова ў сваім тэлеграм-канале. Паводле ягонай інфармацыі, украінскі кірунак адыходзіць да толькі што прызначанага намеснікам кіраўніка адміністрацыі Дзмітрыя Козака.

Адзначым, што на гэты момант афіцыйнага пацверджання інфармацыі няма.

Суркоў займае пасаду памочніка расейскага лідара з верасня 2013 года.

Уладзіслаў Суркоў стаў куратарам управы адміністрацыі прэзідэнта ў супрацоўніцтве з СНД, Абхазіяй і Паўднёвай Асеціяй у 2013 годзе. Пасля гэтага, адзначае РБК, сфера інтарэсаў управы, якая раней займалася толькі Абхазіяй і Паўднёвай Асеціяй, значна пашырылася. Напрыклад, менавіта гэтая ўправа займаецца самаабвешчанымі ДНР і ЛНР.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках