19 красавiка 2024, Пятніца, 21:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнку даціснулі ў пытанні газу?

27
Лукашэнку даціснулі ў пытанні газу?

Дыктатар ухваліў унясенне змяненняў у газавы кантракт з РФ.

Лукашэнка ўхваліў унясенне змяненняў у пагадненне з Расеяй аб парадку фармавання коштаў газу для Беларусі. Пра гэта гаворыцца ва ўказе, апублікаваным на нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе «Белсат».

«Адобрыць праект Пратакола аб унясенні змянення ў Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расейскай Федэрацыі аб парадку фармавання коштаў (тарыфаў) пры пастаўцы прыроднага газу ў Рэспубліку Беларусь і яго транспартаванні па газаправодах, размешчаных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, ад 25 лістапада 2011 года ў якасці асновы для правядзення перамоў», - адзначаецца ў дакуменце.

Лукашэнка ўпаўнаважыў урад Беларусі правесці перамовы аб праекце пратакола, «дазволіўшы пры неабходнасці ўносіць у яго змяненні, якія не маюць прынцыповага характару».

Пра змест пратакола ва ўказе Лукашэнкі нічога не гаворыцца.

У газавым пытанні афіцыйны Менск патрабуе ад Масквы зніжэння кошту да ўзроўню Смаленскай вобласці. Аднак у Крамлі падкрэсліваюць, што без развязання пытанняў саюзнага будаўніцтва (у тым ліку стварэння наднацыянальных органаў) Беларусь можа не разлічваць на такі сцэнар. 24 снежня Лукашэнка заявіў у інтэрв'ю «Эха Москвы», што Расея наогул хоча павысіць кошт газу для Беларусі ў 2020 годзе да $152 за тысячу кубаметраў (у 2019-м было $127 за тысячу кубаметраў). Пакуль Беларусь і Расея дамовіліся аб кошце газу толькі на студзень і люты - ён застаўся на ўзроўні 2019 года.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках