28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску трэснуў мост на развязцы Арлоўская – Пераможцаў

31
У Менску трэснуў мост на развязцы Арлоўская – Пераможцаў
ФОТА: ONLINER.BY

Пад пуцеправодам усталявалі падпоркі.

Менчукі занепакоеныя станам пуцеправода на развязцы вуліцы Арлоўскай і праспекта Пераможцаў у Менску. Кажуць, там з'явілася расколіна, а пад пуцеправодам усталявалі металічныя падпоркі, паведамляе onliner.by.

Пад пуцеправодам з'явіліся падпоркі

Пакуль незразумела, наколькі сур'ёзная сітуацыя і ці запатрабуецца рэканструкцыя пуцеправоду. Кіроўцы адзначаюць, што бачылі металічныя падпоркі яшчэ ўчора ўдзень, але не надалі гэтаму асаблівага значэння.

На выездзе на вуліцу Арлоўскую таксама ўсталяваныя часовыя знакі, якія паперэджваюць аб вядзенні рамонтных прац, хуткасць руху зніжаная.

ФОТА: ONLINER.BY
ФОТА: ONLINER.BY

Тая ж праблема

Пуцеправод на развязцы вуліцы Арлоўскай і праспекта Пераможцаў належыць да ліку праблемных у сувязі з тым, што пры яго будаўніцтве ўжывалася тэхналогія склейвання. Нагадаем, што на МКАД ужо скончылася рэканструкцыя трох пуцеправодаў, пабудаваных паводле такога ж прынцыпу. Былі праблемы з мастамі і ў іншых рэгіёнах краіны.

ФОТА: ONLINER.BY
ФОТА: ONLINER.BY
ФОТА: ONLINER.BY

Улічваючы гэта, збудаванням такога тыпу надаецца падвышаная ўвага, яны рэгулярна кантралююцца. Як стала вядома карэспандэнту Onliner, пуцеправод на скрыжаванні вуліцы Арлоўскай і праспекта Пераможцаў спецыялісты таксама аглядалі, падчас чарговай праверкі і былі выяўленыя расколіны. У той жа дзень пад пуцеправодам усталявалі металічныя канструкцыі, якія павінны абмежаваць прагін пабудовы і прадухіліць з'яўленне новых расколін.

Відавочна, у найбліжэйшыя дні можа быць прынятая пастанова аб тым, якія работы неабходна выканаць для ліквідацыі праблемы, ці спатрэбіцца, да прыкладу, поўная рэканструкцыя, як гэта было на МКАД. Такія пастановы звычайна прымаюцца пасля глыбокага даследавання, на прыкладзе збудаванняў на кальцавой можна меркаваць, што перш будзе ўсталяванае высокадакладнае абсталяванне, якое дазволіць кантраляваць найменшыя зрухі і ваганні канструкцыі.

ФОТА: ONLINER.BY
ФОТА: ONLINER.BY

Каментар Менгарвыканкама

У прэс-службе Менгарвыканкама карэспандэнту Onliner паведамілі, што бесперапынны маніторынг такіх збудаванняў у горадзе вядзе БелдарНДІ. І нязначныя дэфекты канструктыўных элементаў збудавання сапраўды былі выяўленыя падчас планавага агляду. Стан канструкцыі адсочваецца спецыялістамі з дапамогай спецыяльнага абсталявання.

У панядзелак павінна быць гатовае заключэнне, на падставе якога будуць ужывацца далейшыя захады.

ФОТА: ONLINER.BY
ФОТА: ONLINER.BY
Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках