29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алег Сянцоў адказаў, ці будзе ісці ў прэзідэнты Украіны

4
Алег Сянцоў адказаў, ці будзе ісці ў прэзідэнты Украіны
АЛЕГ СЯНЦОЎ
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Рэжысёр ўспомніў пра прыклад Зяленскага і Вакарчука.

Украінскі рэжысёр і былы палонны Крамля Алег Сянцоў заявіў, што не мае палітычных амбіцый і не будзе балатавацца ў прэзідэнты. Пра гэта піша unian.net.

Алег Сянцоў сцвярджае, што не думае пра прэзідэнцтва, таму што бачыць «прыклад Уладзіміра Зяленскі, які скокнуў на гэтую патэльню і якому вельмі цяжка», а таксама Святаслава Вакарчука, які «шчыра спрабуе паглыбіцца ва ўсё і разабрацца».

«Але палітыка - бруднае балота. І каб у яго скокнуць, трэба мець вельмі моцную матывацыю», - падкрэсліў рэжысёр, дадаўшы, што займаецца толькі тымі справамі, якія яго цікавяць.

«Я не іду ў палітыку, бо мне гэта не цікава. Я не бачу цяпер у гэтым нейкай мэты. Я займаюся грамадскай працай. Наогул я сёння максімальна вольны чалавек», - сказаў ён.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках