28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На беларускія ЦЭЦ завезлі рэшткі расейскай «бруднай» нафты?

12
На беларускія ЦЭЦ завезлі рэшткі расейскай «бруднай» нафты?

Жыхары некалькіх менскіх мікрараёнаў скардзяцца на непрыемны пах і сажу на падаконніках.

Відавочна, гэта звязана з частковым пераходам на працу на мазуце ЦЭЦ-4. Аднак энэргетыкі запэўніваюць, што парушэнняў няма. Ці стала паветра над Менскам больш брудным? Ці можа ўся гэтая гісторыя тлумачыцца расейскай «бруднай» нафтай, якую завезлі ў Беларусь яшчэ летась? На гэтыя пытанні шукаў адказы tut.by.

«Усё ў норме» яшчэ не азначае камфорт

На карце журналісты адзначылі, дзе знаходзіцца ЦЭЦ-4 і раёны Менска, адкуль паступаюць асноўныя скаргі людзей. Дадамо, што сёння пра непрыемны паху загаварылі і жыхары дамоў на праспекце Дзяржынскага.

За якасцю атмасфернага паветра сочаць у Белгідрамеце. Там аператыўнага каментару не далі. Адкрытыя звесткі за 2-3 студзеня кажуць пра нізкі ўзровень забруджвання атмасфернага паветра ў перыяд з 16 да 22 студзеня.

«Паводле звестак стацыянарных назіранняў у атмасферным паветры, у Менску перавышэнняў нарматываў якасці не зафіксавана. Ападкі, якія выпалі 22 студзеня былі нейтральныя», - напісана на сайце Рэспубліканскага цэнтра гідраметэаралогіі. На спецыяльнай карце Белгідрамета відаць, што паказчыкі дыяксіду серы ў розных раёнах сталіцы - у межах нормы.

Крыніца журналістаў, знаёмы з тэмай, тлумачыць: самі па сабе ўстаноўленыя гранічна дапушчальныя канцэнтрацыі дыяксіду серы даволі высокія - 500 мікраграмаў на кубічны метр. «Усё ў норме» яшчэ не азначае камфорт.

- Важна разумець, што нюх чалавека - значна больш адчувальны, чым устаноўленыя Мiнiстэрствам аховы здароўя нормы, заснаваныя на выпрабаваннях. Той жа Белгідрамет фіксуе толькі колькасныя парушэнні кампанентаў, якія могуць нанесці арганізму пэўную шкоду. Сам па сабе непрыемны пах не азначае, што шкода арганізму будзе прычыненая. Але якасць жыцця з непрыемным пахам можа пагаршацца. Ёсць два паняцці: уздзеянне на здароўе чалавека і спрыяльнае асяроддзе пражывання, якія варта падзяляць, - адзначае суразмоўца.

Журналісты звярнуліся па каментары ў санітарна-эпідэміялагічныя службы раёна і горада, але іх таксама паабяцалі даць пазней.

На беларускія ЦЭЦ завезлі рэшткі расейскай «бруднай» нафты?

У РУП «Мінскэнэрга» пацвердзілі, што з 8 студзеня менскую ЦЭЦ-4 паляць сумессю асноўнага паліва (прыроднага газу) і рэзервовага (мазуту). Пры гэтым мазуту цяпер выкарыстоўваецца больш, чым газу (55% да 45%). Адказу на пытанне, чаму ЦЭЦ перавялі на мазут, няма.

Але ў «Мінскэнэрга» запэўніваюць: катлы працуюць як належыць, паліўны мазут адпавядае стандартам, у лабараторыі прадпрыемства і знешняй арганізацыі (Рэспубліканскі цэнтр аналітычнага кантролю Мінпрыроды) заўваг няма.

Аднак ёсць звесткі, якія маглі б растлумачыць паходжанне мазуту. Нагадаем: на Мазырскі НПЗ летам 2019 года паступіла забруджаная нафта з Расеі - заяўлялася, што яе павінны вярнуць назад.

МЕНСКАЯ ЦЭЦ-4. ФОТА: ЯЎГЕН ЯРЧАК, TUT.BY

Паводле інфармацыі кіраўніка ініцыятыўнай групы кантролю за будаўніцтвам завода беленай цэлюлозы ў Светлагорску Анатоля Змітровіча, на Светлагорскую ЦЭЦ нядаўна прывезлі рэшткі тых самых забруджаных нафтапрадуктаў.

- Работнікі Светлагорскай ЦЭЦ паведамілі, што 10 тысяч тон няякаснай нафты прывезлі для спальвання ў топцы. Спецыялісты адзначаюць, што калі спальваць мазут з утрыманнем серы вышэй за норму - 3%, то ў паветры будзе ўтварацца падвышаная канцэнтрацыя дыяксіду серы. Гэта ў спалучэнні з халіпай і снегам прыводзіць да ўтварэння ў паветры малога ўтрымання сярністай кіслаты, з пахам. Кажуць, што на Светлагорскай ЦЭЦ «чысты» мазут змяшалі з «брудным», але яшчэ не спальвалі.

Анатоль Змітровіч выказаў здагадку, што «брудны» мазут могуць спальваць і на ЦЭЦ-4 у Менску.

Суразмоўца праводзіць паралелі з канцом 1980-х.

- Тады з Кармянскага і іншых раёнаў, пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, развозілі ў чыстыя раёны краіны «брудны» сілас - для змешвання яго з нармальным і выкарыстання. Неяк недалёка мы сышлі з таго часу.

Што кажуць пра «брудную нафту» «Белнафтахіме» і «Мінскэнэрга»

Журналісты звярнуліся ў «Белнафтахім» па каментар наконт выкарыстання няякасных нафтапрадуктаў. Там заявілі, што «брудная» нафта ўжо даўно выціснутая з нафтаправоду і не перапрацоўваецца на заводах.

- Гэта хтосьці спрабуе спекуляваць на гэтай тэме, - дадалі ў канцэрне.

Спыталі, якім менавіта мазутам топяць Менскую ЦЭЦ-4, і ў «Мінскэнэрга». Там распавялі, што ў прадпрыемства ёсць дамова з ААТ «Мазырскі НПЗ» на пастаўку мазуту 100, з утрыманнем серы 2,50% і 3,00%. Дастаўляюць такі мазут з 11 студзеня 2020 года.

«На кожную партыю паліўнага мазуту пастаўшчык дае пашпарт, у якім паказаныя фактычныя значэнні паказчыкаў якасці на адпаведнасць гранічным значэнняў дзейнага ДАСТ 10 585-2013, у тым ліку і ўтрыманне серы, - тлумачаць у «Мінскэнэрга». - Хімічнай лабараторыяй філіяла «Мінская ЦЭЦ-4» праводзіцца ўваходны кантроль якасці мазуту, адбіраюцца пробы з кожнай партыі пастаўкі. Вынікі афармляюцца пратаколам фізіка-хімічных выпрабаванняў. Фактычнае значэнне масавай дзелі серы ў мазуце складае ад 2,4% да 2,55%. Адхіленняў ад гранічных значэнняў дзейнага ДАСТ 10 585-2013 па выніках аналізаў мазуту акрэдытаванай хімічнай лабараторыяй філіяла «Мінская ЦЭЦ-4» не выяўлена».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках