24 красавiка 2024, Серада, 20:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску ўшанавалі памяць ахвяр Халакосту

У Менску ўшанавалі памяць ахвяр Халакосту
ФОТА: TUT.BY

З малітвамі, свечкамі і ансамблем былых вязняў.

27 студзеня адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту. Гэты дзень абраны не выпадкова. 27 студзеня 1945 года салдатамі Чырвонай арміі быў вызвалены лагер смерці «Асвенцім», піша tut.by.

Па неўдакладненых звестак, блізу 6 мільёнаў чалавек сталі ахвярамі масавага знішчэння. Толькі на тэрыторыі Беларусі нацысты забілі 800 тысяч людзей за тое, што яны былі габрэямі. Учора ў Менску ўшанавалі іх памяць «Шабатам памяці».

На мерапрыемства прыйшла вялікая колькасць гасцей: паслы і дыпламаты розных краін, прадстаўнікі ААН, суполак прагрэсіўнага юдаізму і шмат іншых. Дыпламаты на розных мовах напісалі слова «мір» на карціне «Дрэва жыцця», былі запаленыя дзясяткі свечак, выступаў ансамбль былых вязняў канцэнтрацыйных лагераў. Гучалі малітвы. Як гэта было:

ФОТА: TUT.BY
ФОТА: TUT.BY
ФОТА: TUT.BY
ФОТА: TUT.BY
ФОТА: TUT.BY
ФОТА: TUT.BY
ФОТА: TUT.BY
ФОТА: TUT.BY

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках