19 красавiка 2024, Пятніца, 20:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сітуацыя з нафтай патавая: Міністэрства аховы здароўя выдала дзіўны загад

19
Сітуацыя з нафтай патавая: Міністэрства аховы здароўя выдала дзіўны загад

Ці пойдуць на такія захады іншыя ўстановы?

Сітуацыя з нафтай усё горшая. Нават Міністэрства аховы здароўя загадала падначаленым арганізацыям набываць паліва выключна «ў дзяржаўнай сістэме нафтапрадуктазабеспячэння», паведамляе тэлеграм-канал nexta_lite.

Гэта азначае, што «Белнафтахім» стане манапалістам у плане працы з дзяржаўнымі арганізацыям. Высвятляецца, указ пра закупку ўсіх відаў нафтапрадуктаў без тэндараў у «Белнафтахіма» быў выпушчаны яшчэ 26 чэрвеня 2013 года.

Цяпер жа гэта загад. Практычна не сумняваемся, што падобныя ўказанні атрымалі ці вось-вось атрымаюць і прадпрыемствы з іншых галінаў.

Ну, а пакуль чакаем нафту з Нарвегіі. Нават цікава, наколькі мэтазгоднымі будуць такія пастаўкі.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках