28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: У 2017 годзе ва Ухані стваралі лабараторыю самых небяспечных вірусаў

39
СМІ: У 2017 годзе ва Ухані стваралі лабараторыю самых небяспечных вірусаў
У ЗАКРЫТЫМ КІТАЙСКІМ ГОРАДЗЕ УХАНІ / INSTAGRAM.COM/ATHENE.NEWS

Адбылася выцечка біяматэрыялаў?

Новы смяротна небяспечны каранавірус зафіксаваны ў Кітаі менавіта ў тым горадзе, дзе тры гады таму планавалася запусціць лабараторыю, якая даследавала б самыя небяспечныя вірусы ў свеце, паведамляе «Белсат».

У артыкуле за 22 лютага 2017 года на сайце навуковага часопіса Nature паведамлялася, што лабараторыя ва Ухані знаходзілася на парозе працы з найбольш небяспечнымі ў свеце патагеннымі мікраарганізмамі. Гэты крок быў часткай плана будаўніцтва лабараторый узроўню 4 біябяспекі (BSL-4) на мацерыковай частцы Кітая да 2025 года.

Адкрыццё лабараторыі выклікала тады заклапочанасць навукоўцаў за межамі Кітая, якія турбаваліся, што патагенныя мікраарганізмы могуць выслізнуць. Таксама яны хваляваліся, што гэта можа дадаць дадатковую напружанасць у стасунках паміж Кітаем і іншымі краінамі.

BSL-4 – гэта самы высокі ўзровень біякантролю. Ягоныя крытэрыі ўключаюць фільтраванне паветра і апрацоўку вады і адкідаў да таго, як яны пакінуць лабараторыю, і прадугледжваюць, што даследнікі мяняюць вопратку і прымаюць душ да і пасля выкарыстання лабараторнага абсталявання.

Першым праектам лабараторыі будзе вывучэнне патагену BSL-3, які выклікае гемарагічную ліхаманку Крым-Конга: смяротна небяспечны клешчавы вірус, які ўражвае свойскае быдла ва ўсім свеце, у тым ліку на паўночным захадзе Кітая, і можа паражаць людзей.

У планах на будучыню было вывучэнне патагенаў, якія выклікаюць атыповую пнеўманію, а таксама віруса Эбола і заходнеафрыканскага віруса Ласа.

Сімптомы каранавіруса падобныя на сімптомы грыпу – падвышаная тэмпература, кашаль, цяжка дыхаць. Новы каранавірус 2019-nCoV выклікае пнеўманію і ўскладненні, ад якіх памерлі як мінімум 17 чалавек. Паводле звестак кітайскіх уладаў, на хваробу заразілася больш за 400 чалавек, аднак замежныя навукоўцы мяркуюць, што гэтыя звесткі прыніжаныя. Галоўная небяспека віруса: ён перадаецца паветрана-кропельным шляхам ад чалавека да чалавека, а таксама адаптуецца і пачынае мутаваць.

Эпіцэнтр віруса – горад Ухань правінцыі Хубэй. Колькасць пацверджаных у Кітаі выпадкаў захворвання на пнеўманію, выкліканую каранавірусам новага тыпу, у нядзелю 26 студзеня дасягнула 2002 чалавек.

Як вынікае з інфармацыйных паведамленняў, апублікаваных камітэтамі ў пытаннях гігіены і аховы здароўя рэгіёнаў КНР, колькасць смяротных зыходаў складае 56.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках