18 красавiка 2024, Чацвер, 10:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джамілеў заявіў, што будзе ісці ў першых шэрагах у час «Маршу годнасці» на Крым

1
Джамілеў заявіў, што будзе ісці ў першых шэрагах у час «Маршу годнасці» на Крым
МУСТАФА ДЖАМІЛЕЎ

Лідар крымска-татарскага народа будзе рызыкаваць сабой, а не іншымі людзьмі.

Лідар крымска-татарскага народа народны дэпутат ад "Еўрапейскай салідарнасці" Мустафа Джамілеў апавёў выданню Крым.Реалии, што 2 траўня плануе ў першых шэрагах удзельнічаць у масавым пераходзе адміністрацыйнай мяжы з акупаваным Крымам.

"Якая будзе рэакцыя Расеі? Тут мы разглядаем некалькі варыянтаў. Таму наперад мы пашлем тых, каго не шкада. А не шкада тых, каму ўжо больш за 73 гадоў. Чаму 73? Таму што ў нас 73 гады – гэта пражытачны мінімум", – сказаў Джамілеў.

Ён падкрэсліў, што ўдзельнікам шэсця не могуць гарантаваць бяспеку.

"Таму што мы маем справу з бандыцкай дзяржавай. Аўтазакі для крымскіх татараў – справа звыклая, таму нас гэтым не напалохаеш", – сказаў Джамілеў.

Старшыня Меджліса крымска-татарскага народа Рэфат Чубараў паведаміў, што анансаваны на 2 траўня марш на анэксаваны Крым не патрабуе згоды ўкраінскіх уладаў, паколькі акцыя з'яўляецца законнай.

"Наша пазіцыя была публічнай, як ініцыятыва агучаная ў снежні 2019 года. Тады мы яшчэ не называлі дату, а цяпер яна названая. Пакуль рэакцыі органаў улады няма. Гэта выключна наша акцыя. І ў адпаведнасці з украінскім заканадаўствам згода на тыя ці іншыя законныя акцыі не патрабуецца", – адзначыў Чубараў, дадаўшы, што арганізатары пакуль не раскрываюць дэталяў акцыі.

У Дзяржпамежслужбе Украіны паведамілі выданню, што ва ўстановы няма падставаў для перашкоды ўдзельнікам анансаванага на 2 траўня маршу.

"Усё павінны прайсці адпаведнае афармленне ў рамках дзейнага заканадаўства. Заканадаўствам дакладна вызначаны парадак перасячэння адміністрацыйнай мяжы з акупаваным Крымам. Перашкаджаць няма падставаў", – паведаміў кіраўнік аддзела ў пытаннях узаемадзеяння ўкраінскай установы Андрэй Дземчанка.

22 студзеня Чубараў апавёў пра планы правесці акцыю масавага перасячэння адмінмяжы з Крымам праз кантрольны пункт уезду-выезду "Чангар". Кіраўнік Меджліса назваў мерапрыемства акцыяй негвалтоўнага супраціву. Чубараў кажа, што ў першых шэрагах будуць ісці чальцы Меджліса, народныя дэпутаты і заходнія партнёры. Ён не выключыў сілавы варыянт прарыву.

Расея анэксавала Крым у выніку незаконнага рэферэндуму 16 сакавіка 2014 года. Далучэнне паўвострава да РФ не прызнаецца Украінай і большасцю краінаў свету. У гэты момант паміж мацерыковай Украінай і Крымам дзейнічае кантрольна-прапускны рэжым, а Кіеў дэ-факта не кантралюе паўвостраў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках