25 красавiка 2024, Чацвер, 15:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Баста»: Чыноўнікам і дырэктарам ужо даўно раілі – бяжыце з Беларусі

31
«Баста»: Чыноўнікам і дырэктарам ужо даўно раілі – бяжыце з Беларусі

Толькі не прамым рэйсам «Белавія» з Менска.

«Паўгода таму мы пісалі пра тое, што напярэдадні парламенцкіх і асабліва прэзідэнцкіх выбараў імітацыя барацьбы з карупцыяй у Беларусі дасягне піка. Сілавікам паставілі задачу яшчэ ў чэрвені летась», – піша тэлеграм-канал «Баста».

«Перад выбарамі Лукашэнку трэба прадэманстраваць людзям хоць якія дасягненні, – паведамляе крыніца тэлеграм-канала. – Самае простае – імітацыя барацьбы з карупцыяй. Больш пахваліцца няма чым. Дырэктары, кіраўнікі, дзяржслужбоўцы – найлепшая мішэнь», – паведамлялі нам тады крыніцы.

Інфармацыя пацвердзілася. Колькасць карупцыйных справаў летась пабіла ўсе рэкорды.

Чыноўнікам і дырэктарам дзяржпрадпрыемстваў ужо тады разумныя людзі раілі: бяжыце з Беларусі. Рана ці позна па вас прыйдуць і забяруць усё, што вы зарабілі або скралі. Аддасце ўсё і адразу – можа быць пашанцуе, адправяць калгас падымаць. Не аддасце – гучны судовы працэс, турма і... Усё роўна аддасце. Усё роўна калгас. Заканамернае заканчэнне кар'еры дзяржслужбоўца ў лукашэнкаўскай Беларусі.

Бяжыце!

Толькі не прамым рэйсам «Белавія» з Менска – гэта вельмі па-дурному. Бо вам жа не хочацца, каб апошнія дні на волі запомніліся маркотным відарысам гарадзенскага аэрапорта.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках