29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Афганістане ракета трапіла ў шрубалёт з Малдовы

У Афганістане ракета трапіла ў шрубалёт з Малдовы
Иллюстрационное фото

Пацярпелі ўкраінскія пілоты.

У Афганістане ракета трапіла ў шрубалёт, які належыць малдаўскай авіякампаніі.

Пра гэта паведамляе Еўрапейская праўда са спасылкай на малдаўскі канал TV8.

Паводле звестак прадстаўніцы Управы авіяцыі Малдовы Ірыны Бадаліцы, у выніку інцыдэнту раненні атрымалі два ўкраінскія пілоты. Іх стан здавальняльны.

Шрубалёт атрымаў невялікія пашкоджанні.

Іншы шрубалёт, ужо з грамадзянамі Малдовы ў экіпажы, падабраў украінцаў пасля інцыдэнту.

Ва Управе авіяцыі сцвярджаюць, што шрубалёт выконваў гуманітарную місію.

Ракета трапіла ў яго ў той момант, калі шрубалёт знаходзіўся на зямлі.

У сваю чаргу Міністэрства абароны Афганістана паведаміла пра "інцыдэнт з шрубалётам прыватнай кампаніі", які адбыўся з тэхнічных прычынаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках