23 красавiка 2024, aўторак, 20:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску і Віцебску абноўленыя тэмпературныя рэкорды 30-гадовай даўніны

2
У Менску і Віцебску абноўленыя тэмпературныя рэкорды 30-гадовай даўніны

У найбліжэйшыя дні цёплае надвор'е ў Беларусі захаваецца.

Тэмпературныя рэкорды дня абноўленыя 25 студзеня ў Менску, Віцебску, Магілёве і яшчэ на 14 метэастанцыях чатырох з шасці абласцей (выключэнне склалі Берасцейская і Гомельская), сведчыць праведзены БелаПАН параўнальны аналіз аператыўнай мапы тэмператураў і архіва Белгідрамета на рэсурсе надвор’я meteoinfo.by.

У сталіцы і Віцебску перакрытыя максімумы 30-гадовай даўніны (плюс 4,8 градуса супраць 4,4 і плюс 4 супраць 3,8 адпаведна), у Магілёве – рэкорд 2002 года (5 супраць 3,9).

Цяплей за ўсё было ў Беразіно, Ашмянах і Лідзе – 5,3 градуса вышэй за нуль. Для першых двух гарадоў гэта рэкорд (ранейшыя экстрэмумы – 5,2 і 5 у 1990 годзе). Максімум дня для ўсёй краіны за ўвесь перыяд метэаназіранняў – 7,5 градуса 25 студзеня 2002 года ў Лельчыцах.

Напярэдадні, 24 студзеня, рэкорды дня абнавіліся на 10 метэастанцыях: васьмі (з 11) у Віцебскай вобласці, адной – у Менскай і адной – у Магілёўскай. У Віцебску быў перакрыты экстрэмум 18-гадовай даўніны (3,4 супраць 3,3 градуса цяпла).

У цэлым дзевяць з 25 дзён студзеня былі з рэкордамі цяпла. Усяго іх зафіксавана 76. У снежні летась рэкорды фіксаваліся 11 дзён.

У найбліжэйшыя дні, паводле прагнозу Белгідрамета, цёплае надвор'е захаваецца.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках