20 красавiка 2024, Субота, 0:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Грамадзянскую платформу» ў Польшчы ўзначаліць Барыс Будка

«Грамадзянскую платформу» ў Польшчы ўзначаліць Барыс Будка
БАРЫС БУДКА

Палітык перамог на выбарах старшыні найбуйнейшай апазіцыйнай партыі. «Грамадзянская платформа».

Барыс Будка перамог на выбарах старшыні асноўнай апазіцыйнай партыі Польшчы «Грамадзянская платформа». Пра гэта паведаміў старшыня выбарчай камісіі «Грамадзянскай платформы» Лукаш Абгаровіч пасля падліку галасоў у 12 рэгіёнах краіны: «З падлічаных галасоў вынікае, што Барыс Будка атрымаў больш за 80 адсоткаў галасоў», паведамляе «Польскае Радыё».

Лукаш Абгаровіч адзначыў, што вынікі выбараў прадказваюць пераможцу добрыя перспектывы на будучыню і даюць моцны мандат на кіраванне партыяй.

Старшыня камісіі дадаў, што афіцыйныя вынікі выбараў будуць абвешчаныя ў сераду. Тады ж Барыс Будка будзе афіцыйна абвешчаны новым старшынёй «ГП».

Спаборнікамі Барыса Будкі былі: Томаш Семоняк, Бартламей Сянкевіч і Багдан Здраеўскі.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках