18 красавiка 2024, Чацвер, 14:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сталі вядомыя нечаканыя падрабязнасці аб затрыманні чыноўнікаў з самалёта «Белавія»

51
Сталі вядомыя нечаканыя падрабязнасці аб затрыманні чыноўнікаў з самалёта «Белавія»

Адбыўся збой у працы важнага дзяржаўнага ланцужка?

Сталі вядомыя некаторыя падрабязнасці нядаўняга інцыдэнту з рэйсам «Белавіі», які ляцеў з Менска ў Мюнхен, паведамляе тэлеграм-канал Nexta.

І што б не сцвярджалі некаторыя СМІ, гэта былі зусім не цёзкі чыноўнікаў, а яны самі. А справа з разваротам здарылася праз звычайную беларускую расхлябанасць і халатнасць.

Накладка і трохгадзінная затрымка адбылася праз памылку супрацоўніка КДБ, які курыруе РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск». Дакладней, менавіта гэтага маёра-куратара зрабілі крайнім.

А ўсё праз тое, што адбыўся збой у адладжаным, але, як выявілася, вельмі далікатным ланцужку: АРЛ> Віця> Вакульчык (кіраўнік КДБ)> начальнік 9ГУ> начальнік аддзела> супрацоўнік (старэйшы оперупаўнаважаны ў асабліва важных справах). Атрымалася ўсё з віны самога ж Лукашэнкі-старэйшага, які падпісаў указ, паводле якога часткай Менска сталі некаторыя зямельныя надзелы юрыдычных асоб, размешчаныя ў Смалявіцкім раёне (агульнай плошчай 321,56 га), у тым ліку і аэрапорт. Гэтыя тэрыторыі далучылі да Кастрычніцкага раёну. Адпаведна, змяніліся і куратары. Паводле прынцыпу падзелу на тэрыторыі куратарамі сталі прадстаўнікі Кастрычніцкага раённага аддзела Управы КДБ горада Менску і Менскай вобласці.

Аднак за адсутнасцю вялікага досведу ўзаемадзеяння з памежнікамі, МУС і службай бяспекі аэрапорта (усяго некалькі месяцаў працы разам) адладжаная раней сістэма дала збой. Давялося ўсё тэрмінова перайначваць - развярнуць борт і задзейнічаць супрацоўнікаў управы КДБ Гарадзенскай вобласці.

З якой прычыны чыноўнікаў наважылі развярнуць - невядома. Згодна з дзвюма нашымі крыніцамі, Лукашэнка быў у курсе паездкі, але падчас візіту ў Шклоў чамусьці ашалеў ад злосці і аддаў указанне сыну Віктару (які кіруе спецслужбамі Беларусі) вярнуць чыноўнікаў. Незразумела і тое, ці беглі дзяржаўныя мужы з краіны, ці ж гэта была проста паездка. Бо, калі б планавалі ўцячы, відавочна, паспрабавалі б ляцець з Масквы, спіс невыязных у якую перадаецца толькі праз 1-2 дні.

Паводле непацверджанай афіцыйна інфармацыі, з рэйса B2 899 былі зняты Пётр Руднік, які са снежня 2008 года да снежня 2014 года займаў пасаду старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта, а таксама Міхаіл Крыштаповіч, які ўваходзіў у «Савет рэспублікі».

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках