29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супраціўнікі акумулятарнага завода выйшлі на плошчу ў Берасці

1
Супраціўнікі акумулятарнага завода выйшлі на плошчу ў Берасці

Акцыя скончылася шэсцем цэнтральнымі вуліцамі горада.

У Берасці на плошчы Леніна апоўдні нядзелі 26 студзеня традыцыйна на кармленне галубоў сабраліся актывісты барацьбы супраць акумулятарнага завода недалёка ад абласнога цэнтра. Гэтым разам іх было блізу 150 чалавек, паведамляе «Бресткая газета».

Актывісты збіралі подпісы пад заявай у Берасцейскі гарвыканкам са сваімі патрабаваннямі аб недапушчэнні працы завода АКБ паблізу горада.

Сустрэча актывістаў на цэнтральнай плошчы Берасця традыцыйна скончылася шпацырам па горадзе.

Нагадаем, 24 студзеня актывісты накіравалі ў гарвыканкам прапанову правесці мясцовы сход і абмеркаваць, ці дапушчальна размяшчаць акумулятарны завод «АйПаўэр» побач з горадам.

Будаўніцтва акумулятарнага завода на прамысловай пляцоўцы «Аэрапорт» у СЭЗ «Брэст» пачалося ў канцы 2017 года. Яго запуск першапачаткова планаваўся ў жніўні 2018 года, потым у канцы 2018 года. У 2019 годзе тэрміны таксама не раз падаўжаліся.

Адначасова з будоўляй у Берасцейскім рэгіёне пачалася кампанія супраць з'яўлення ў СЭЗ гэтага прадпрыемства. Цягам усяго гэтага часу ініцыятыўная група берасцейцаў і жыхароў раёна, а таксама яе прыхільнікі бесперапынна заяўляюць пра шматлікія парушэнні на розных этапах рэалізацыі праекта.

14 чэрвеня старшыня Берасцейскага аблвыканкама Анатоль Ліс прыпыніў будаўніцтва акумулятарнага завода да ліквідацыі выяўленых парушэнняў.

З 4 сакавіка мінулага года кожную нядзелю супраціўнікі завода выходзяць на плошчу Леніна пакарміць галубоў і тым самым выказаць свой пратэст супраць завода.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках