19 красавiка 2024, Пятніца, 20:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гэта не ўлада, а каламутная камарылля

5
Гэта не ўлада, а каламутная камарылля

Рэжымы, якія ідуць да краху, напрыканцы праходзяць праз такія стадыі.

Калі апублікаваныя тэлеграм-каналам Black Mirror пасланні былога культурнага міністра РФ Мядзінскага да «духоўніка Пуціна» Шаўкунова сапраўдныя (The Insider сцвярджае, што гэта так), то яны праліваюць дадатковае святло на рэальную сутнасць расейскай улады, піша Telegram-канал «СерпомПО».

Міністр звяртаецца да чалавека, які не займае ніякай афіцыйнай пасады ў дзяржаве так, нібы перад ім уплывовы саноўнік, здольны прымаць пастановы.

Прачытаўшы «выбраныя месцы з перапіскі з сябрамі», назіральнікі робяць выснову, што Мядзінскі стаяў ля вытокаў пераследу ўладамі Кірыла Сярэбранікава.

Але раз так, то не менш цікавы механізм скляпанай уладамі «тэатральнай справы». Яна была папярэдне ўхваленая ў Крамлі? Калі так, то якую ролю адыгрываў Шаўкуноў? Пуцін быў у курсе? Якія сапраўдныя матывы гэтай справы? Прыкрытая ідэалогіяй зайздрасць «таксама рэжысёра» Мядзінскага да прызнанага таленту еўрапейскага ўзроўню?

Будучы гісторык, пацвердзіўшы сапраўднасць перапіскі «мядзінскіх мудрацоў», з цікавасцю прачытае тое, што там сказана, здзівіцца адраджэнню ў новай расейскай дзяржаве далёкай «распуціншчыны» - нефармальнага ўплыву на ўладу прыблудных прайдзісветаў.

Мабыць, рэжымы, якія ідуць да краху, напрыканцы праходзяць праз такія стадыі, сярод якіх «камарылля», «міністэрская чахарда», «глупства або здрада» - трывожныя свісткі, якія адзначаюць прыбыццё дзяржаўнага цягніка ў пункт прызначэння - пад адхон.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках