24 красавiка 2024, Серада, 12:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацбанку давялося «прадухіляць істотнае завышэнне курсу рубля»

15
Нацбанку давялося «прадухіляць істотнае завышэнне курсу рубля»

Яму давялося скупляць залішнюю прапанову замежнай валюты.

У 2019 годзе Нацыянальнаму банку Беларусі давялося актыўна скупляць залішнюю прапанову замежнай валюты на біржы, каб прадухіліць істотнае завышэнне беларускага рубля. Пра гэта заявіў на пашыраным пасяджэнні праўлення Нацбанку намеснік старшыні НББ Сяргей Калечыц. Набытая Нацбанкам валюта сыходзіла на папаўненне золатавалютных рэзерваў, паведамляе «Еўрарадыё».

Як распавёў Калечыц, у 2019 годзе чыстая прапанова замежнай валюты ва ўсіх сегментах беларускага валютнага рынку склала 2,3 мільярда даляраў. У параўнанні з 2018 годам яна павялічылася ўдвая.

Агулам жа, праінфармаваў Калечыц, у Беларусі летась быў рэжым зменлівага курсу, а змены курсу рубля адбываліся пераважна «пад уздзеяннем рынкавых сіл».

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках