25 лютага 2020, aўторак, 22:26
Засталося зусім крыху
Рубрыкі

Эканаміст: «Белнафтахім» можа пачаць па-новаму мяняць цэны на паліва

31
Эканаміст: «Белнафтахім» можа пачаць па-новаму мяняць цэны на паліва

З мінулай поўначы на АЗС аб'явіліся новыя расцэнкі.

За літр бензіну АІ-92 цяпер давядзецца аддаць 1,68 рубля, АІ-95 і дызпаліва каштуюць 1,78 рубля, а кошт літра АІ-98 дасягнуў псіхалагічнай адзнакі ў 2 рублі, піша «Вечерний Брест».

Зрэшты, на думку экспэртаў, кошт у два рублі хутка будзе і для іншых тыпаў паліва, між іншым - АІ-95 і «дызеля» як самых хадавых. Эканаміст Аляксей Аўдонін, каментуючы сітуацыю для прэс-службы Мінфіна, заўважыў, што неўзабаве «Белнафтахім» можа перайсці на павышэнне коштаў не адзін раз у тыдзень, а два.

«На гэты момант нашы НПЗ атрымалі часовыя аб'ёмы нафты нармальнымі цэнамі і нейкага рэзкага скачка ў кошту нафтапрадуктаў на ўнутраным рынку чакаць не варта. Але праз канфлікт паміж ЗША і Іранам сусветныя цэны нафты рэзка ўзраслі. У выніку, натуральна, «Белнафтахім» вымушаны будзе падвышаць кошты ў адпаведнасці з гэтым ростам сусветных коштаў нафты. Якім будзе тэмп павышэння коштаў на бензін у Беларусі ў найбліжэйшыя месяцы? Адназначна цэны будуць расці. Не выключана нават, што ў першым квартале яны будуць павышацца значна больш інтэнсіўна, чым гэта было ў снежні 2019 года. Але, думаю, улады не будуць дапускаць рэзкага павышэння. Рост будзе на 1-2 капейкі. Але проста павышаць кошт паліва будуць часцей - раз на тыдзень, а часам, магчыма, і два разы на тыдзень. Таму што людзі прывыклі ўжо да гэтага паступовага павышэння. Калі будзе рэзкі рост коштаў на паліва, то магчымая праява розных формаў абурэння з боку аўтаўладальнікаў», - сказаў Аўдонін.