18 красавiка 2024, Чацвер, 7:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як праводзілася спецаперацыя на борце самалёта «Белавія», які ляцеў у Мюнхен

14
Як праводзілася спецаперацыя на борце самалёта «Белавія», які ляцеў у Мюнхен

Дзяржаўны памежны камітэт адмаўляецца каментаваць сітуацыю.

Дзяржаўны памежны камітэт пакуль не каментуе сітуацыю з рэйсам «Белавія», які накіроўваўся ў Мюнхен, паведаміў афіцыйны прадстаўнік установы Антон Бычкоўскі, пішуць naviny.by.

Самалёт нацыянальнай авіякампаніі павінен быў вылецець з Менска 24 студзеня ў 12.30. Аднак вылет быў затрыманы прыкладна на тры гадзіны. Паводле звестак сайта Flightaware, самалёт «Белавія» на падлёце да Уроцлава развярнуўся і сеў у 17.39 у аэрапорце Гародні. У Мюнхен самалёт вылецеў з Гародні ў 19.26 паводле беларускага часу, прызямліўся – у 19.01 паводле мясцовага. У выніку затрымка склала блізу васьмі гадзінаў.

Як паведаміў партал tut.by са спасылкай на пасажыраў гэтага рэйса, у Гародні з борта былі знятыя ад шасці да васьмі чалавек.

«Зайшоў мужчына ў форме і сказаў: «Я зараз назаву некаторыя прозвішчы, вы возьмеце свае рэчы і пройдзеце з намі». Назваў шэсць чалавек, але фактычна гэта дзве сям'і», – апавёў адзін з пасажыраў.

Паводле ягоных словаў, папрасілі выйсці дзве пары, усе яны былі прыкладна аднаго ўзросту – блізу 50 гадоў. Адна з параў ляцела разам з дзвюма дзяўчынкамі «на выгляд ад 12 да 16 гадоў».

Паводле словаў пасажыра, праз некаторы час назвалі яшчэ два прозвішчы, гэтых пасажыраў таксама папрасілі пакінуць борт. Прыкладна праз 20 хвілінаў прыйшоў чалавек з тварам, закрытым шалікам, і прапанаваў усім пасажырам рэйса са сваімі рэчамі выйсці з самалёта.

«Мы выйшлі ў аўтобус, але ён нікуды не паехаў, проста зачынілі дзверы, мы стаялі. У гэты час было відаць, як па самалёце хадзіў той самы чалавек у масцы і абшукваў яго», – апавёў суразмоўца.

Адзін з пасажыраў заўважыў, што тыя, каго знялі з рэйса, да вылету знаходзіліся разам, гутарылі. «Яны культурна адпачывалі. Ім было весела, трохі шумна, але ўсё ў рамках прыстойнасці», – сказаў ён.

Пасля гэтага самалёт прадоўжыў палёт: «Пілот абвесціў, што “непаладкі” выпраўленыя, мы паляцім у Мюнхен, але ўжо без знятых людзей».

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках