25 красавiка 2024, Чацвер, 10:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэпутатаў незалежнасці Садоўскага і Баршчэўскага аштрафавалі за акцыю ў абарону незалежнасці

10
Дэпутатаў незалежнасці Садоўскага і Баршчэўскага аштрафавалі за акцыю ў абарону незалежнасці
Фота: «Радыё Свабода»

У судзе дайшло да прафанацыі і фальшывых сведчанняў.

Сёння суд Цэнтральнага раёна Менска аштрафаваў былых дэпутатаў Вярхоўнага Савета Пятра Садоўскага і Лявона Баршчэўскага за ўдзел у акцыі ў абарону незалежнасці Беларусі, паведамляе «Радыё Свабода».

Абодва палітыкі прыйшлі на пасяджэнне суда і даводзілі незаконнасць іх пераследу, але абодвух у судзе пакаралі штрафамі на 810 беларускіх рублёў.

«Гэта была прафанацыя судовага працэсу, сведкі пайшлі на службовую падробку, фальшывыя паказанні. Замест аператыўных здымкаў суд выкарыстаў онлайн-трансляцыі «Радыё Свабода» і «Белсата». У судзе я працытаваў закон аб сродках масавай інфармацыі, даводзіў што гэтыя відэаматэрыялы не могуць разглядацца як довады ў судзе, што яны не маюць права без дазволу карыстацца імі, што не было даты і часу», - сказаў Лявон Баршчэўскі.

Суд над Пятром Садоўскім таксама прайшоў без уліку довадаў абвінавачанага.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках