23 красавiка 2024, aўторак, 23:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названая яшчэ адная карысць шакаладу

11
Названая яшчэ адная карысць шакаладу

Экспэрты рэкамендуюць ужываць за дзень 20-25 грамаў гэтага прадукту.

Даследнікі з Політэхнічнага інстытута Каімбры (Партугалія) прыйшлі да высновы, што какава расслабляе артэрыі, што станоўча адбіваецца на ціску.

У праекце, які ўзначаліў доктар Тэльма Перэйра, узялі ўдзел 30 добраахвотнікаў, узрост якіх склаў 18-27 гадоў, якія былі падзеленыя на дзве групы па 15 чалавек, піша med-heal.ru.

На працягу месяца першая палова добраахвотнікаў штодня ўжывала 20 грамаў шакаладу з утрыманнем какавы 55%. Другой групе ўдзельнікаў давалі такую ж колькасць шакаладу, але адсотак утрымання какава-бабоў склаў 90%.

Абедзве групы прадэманстравалі станоўчае змяненне стану сасудаў. Больш выяўлены эфект быў зафіксаваны ў маладых людзей, якія ўжывалі шакалад у склад якога ўвайшло 90% какава (было адзначана ўстойлівае зніжэнне ціску, а таксама значнае паляпшэнне стану артэрый).

Такога выніку навукоўцам атрымалася дасягнуць дзякуючы наяўнасці ў шакаладзе вялікай колькасці флаваноідаў, дзякуючы якім палепшылася эластычнасць сасудаў, адбылося іх пашырэнне, і, як вынік - зніжэнне артэрыяльнага ціску.

У гэтай сувязі экспэрты рэкамендуюць для падтрымання здароўя сэрца і сасудаў ўжываць на дзень 20-25 грамаў цёмнага шакаладу.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках