19 красавiка 2024, Пятніца, 7:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рыгор Кастусёў прапанаваў у якасці адзінага кандыдата вылучыць Паўла Севярынца

42
Рыгор Кастусёў прапанаваў у якасці адзінага кандыдата вылучыць Паўла Севярынца
ПАВЕЛ СЕВЯРЫНЕЦ
ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

Пяць апазіцыйных партый заявілі аб пачатку працэдуры выбару адзінага кандыдата.

Пяць апазіцыйных партый заявілі на супольнай прэс-канферэнцыі, што дамовіліся вылучыць адзінага кандыдата на прэзідэнцкія выбары.

Гэты рух «За свабоду», БХД, БСДП (Грамада), Партыя БНФ і Аб'яднаная грамадзянская партыя, паведамляе «Радыё Свабода».

Яны заявілі пра пачатак працэдуры выбару адзінага кандыдата, у якой можа паўдзельнічаць кожны ахвотны грамадзянін Беларусі па ўсёй краіне. У выніку адзінага кандыдата абвесціць Кангрэс дэмакратычных сіл.

Выбар кандыдатуры пройдуць з дапамогай праймерыз. Агульны кандыдат будзе абраны паводле 4-х складнікаў з сістэмай балаў: галасавання падчас паездак у рэгіёнах (30 балаў), галасавання ў інтэрнэце (30 балаў), галасавання на выніковым Кангрэсе дэмакратычных сіл (30 балаў). Яшчэ 10 балаў падтрымкі размяркуюць паміж удзельнікамі структуры, якія арганізуюць працэдуру.

Зьлева направа: Юрась Губарэвіч, Віталь Рымашэўскі, Мікалай Казлоў, Ігар Барысаў, Рыгор Кастусёў

Да «адзінага» будзе шэсць патрабаванняў: падтрымліваць беларускую мову, выступаць за незалежнасць і супраць дыктатуры, а таксама не выказвацца супраць традыцыйных сямейных каштоўнасцяў.

Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў падчас супольнай прэс-канферэнцыі прапанаваў як адзінага Паўла Севярынца і заклікаў астатніх падтрымаць гэтую кандыдатуру, піша tut.by.

Павал Севярынец

— Гэта гістарычны дзень — апазіцыя аб’ядналася. Мы аб’ядналіся, каб бараніць незалежнасць нашай краіны. Кампанія 2020 года — гэта кампанія за нашу незалежнасць. Я трохі крытычна стаўлюся да працэдуры праймерыз. І ў мяне зараз з пункту гледжання жыццёвага вопыту ёсць прапанова, якая трохі зламае наш план, але я павінен агучыць. Сярод нас прысутчнічае чалавек, які паказаў, што ён гатовы зрабіць дзеля незалежнасці. Таму я хачу прапанаваць падысці іншым шляхам да вызначэння адзінага кандыдата і ўжо сёння прапаную адзінага кандыдата ў прэзідэнты — Паўла Севярынца. Гэта трохі нечакана, але мы гатовы паступіцца палітычнымі інтарэсамі, - заявіў Рыгор Кастусёў.

Кіраўнік АГП Мікалай Казлоў нагадаў, што партыі падпісалі пагадненне, якім пастанавілі кіравацца, і якое мае на мэце выбар адзінага кандыдата ад апазіцыі праз праймерыз. Нагадаем, сёння лідары правацэнтрысцкай кааліцыі сабралі прэс-канферэнцыю, каб абвясціць, што адзіны кандыдат да траўня будзе абраны праз онлайн-і офлайн-галасаванне з ліку дэмакратычных сіл апазіцыі.

- На працягу двух або трох месяцаў мы будзем весці праймерыз і набяром сілу, мы хочам зламаць сцэнар сённяшняй улады. Мы будзем выступаць за тое, каб Ярмошына не была старшынёй ЦВК, каб Лукашэнка не ўдзельнічаў у выбарах. Мы заклікаем усіх ўдзельнічаць у выбарах і выбраць кандыдата. У нас два планы: вылучэнне адзінага кандыдата і байкот у выпадку, калі пачнуцца рэпрэсіі і кандыдата не зарэгіструюць, - заявіў Павел Севярынец. Гаворачы аб сваіх асабістых амбіцыях, Севярынец адзначыў, што напярэдадні з'езд БХД зацвердзіў яго ў якасці кандыдата для ўдзелу ў праймерыз правацэнтрысцкай кааліцыі.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках