25 красавiка 2024, Чацвер, 4:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Імя Меган Маркл стала дзеясловам

11
Імя Меган Маркл стала дзеясловам

Учынак герцагіні Сасэкскай падштурхнуў брытанцаў прыдумаць новае слова.

У ангельскай мове з'явіўся дзеяслоў to Meghan Markle, а азначае ён "шанаваць сваё псіхічнае здароўе настолькі, каб знайсці ў сабе сілы пакідаць неспрыяльнае асяроддзе, пакой ці сітуацыю, дзе да цябе ставяцца непрыязна". Як вядома, менавіта так зрабіла герцагіня Сасэкская, якая разам з мужам пераехала ў Канаду і адмовілася ад каралеўскіх тытулаў, піша unian.net.

Брытанская газета The Guardian склала спіс сітуацый, у якіх можна ўжываць слова "меганмаркліць". Па-першае, з дапамогай яго можна адмовіцца ад супольнага паходу ў бар з непажаданымі наступствамі на раніцу. Таксама менавіта гэтым дзеясловам можна апісаць стасункі з былымі каханкамі.

І нават у працы вам дапаможа выраз to Meghan Markle - як толькі вам трэба будзе растлумачыць свой выхад з кампаніі, у якой, на вашу думку, вас не шанавалі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках