19 красавiка 2024, Пятніца, 2:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пяскоў: Суркоў дэ-факта застаецца памочнікам Пуціна

8
Пяскоў: Суркоў дэ-факта застаецца памочнікам Пуціна
ДЗМІТРЫЙ ПЯСКОЎ

У Крамлі агучылі пазіцыю аб звальненні «шэрага кардынала».

Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў заявіў, што Уладзіслаў Суркоў пакуль дэ-факта застаецца памочнікам Уладзіміра Пуціна.

Са слоў Пяскова, указа аб вызваленні Суркова ад ягоных абавязкаў пакуль не было.

«Таму сітуацыя дэ-факта застаецца такая, што ён пакуль працягвае заставацца памочнікам прэзідэнта Расейскай Федэрацыі», - цытуе Пяскова ТАСС.

Адказваючы на пытанне, ці з'яўляецца Суркоў на сваім працоўным месцы, Пяскоў адзначыў наступнае:

«Дакладна не магу сказаць, я функцыі кантролю за наведвальнасцю працоўнага месца не ажыццяўляю».

25 студзеня стала вядома, што памочнік прэзідэнта Расеі Уладзіслаў Суркоў сыходзіць з дзяржаўнай службы. Пра гэта паведаміў набліжаны да яго расейскі палітолаг Аляксей Часнакоў.

Са слоў Часнакова, пастанова аб адстаўцы была прынятая Сурковым праз «змену курсу на ўкраінскім кірунку». У той жа час прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў заяўляў, што указа аб адстаўцы Суркова яшчэ няма.

Пяскоў таксама зняпраўдзіў інфармацыю пра «змену курсу на ўкраінскім кірунку».

Суркоў адказваў за фармаванне палітыкі ў дачыненні да Украіны і супрацоўніцтва з Абхазіяй і Паўднёвай Асеціяй. Чыноўніка часам называлі «архітэктарам» вайны на Данбасе і галоўным ідэолагам стварэння тэрарыстычных утварэнняў «ДНР» і «ЛНР» на ўсходзе Украіны.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках