24 красавiка 2024, Серада, 1:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадстаўнік дэлегацыі Украіны стаў віцэ-прэзідэнтам ПАРЕ

4
Прадстаўнік дэлегацыі Украіны стаў віцэ-прэзідэнтам ПАРЕ
ФОТА: CANDICE IMBERT/COUNCIL OF EUROPE

Пасады віцэ-прэзідэнтаў размяркоўваюць па квотах дзяржаў-чальцоў.

Чальца ўкраінскай дэлегацыі ў ПАРЕ Аляксандра Меражко абралі віцэ-прэзідэнтам Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы.

Пра гэта напісала на сваёй старонцы ў Facebook чалец дэлегацыі Яўгенія Краўчук, паведамляе «Еўрапейская праўда».

Дваццаць віцэ-прэзідэнтаў ад дзяржаў-чальцоў ПАРЕ выбіраюцца штогод у пачатку чарговай сесіі і застаюцца на пасадзе да адкрыцця наступнай сесіі.

Варта адзначыць, што галасавання за Меражко не было, пасады віцэ-прэзідэнтаў размяркоўваюць па квотах дзяржаў-чальцоў.

Віцэ-прэзідэнт пры неабходнасці можа падмяніць прэзідэнта і старшыняваць на пасяджэнні Асамблеі або на дэбатах (калі не ўдзельнічае ў іх як дакладчык). Таксама віцэ-прэзідэнт аўтаматычна ўваходзіць у склад Бюро, якое вядзе пасяджэннi шляхам падрыхтоўкі парадку дня сесій і вызначэння пытанняў, якія заслугоўваюць асвятлення ў дакладах.

Меражко нядаўна стаў старшынём камітэта Вярхоўнай рады ў пытаннях замежнай палітыкі і міжпарламенцкага супрацоўніцтва. Ён - дэпутат ад партыі «Слуга народа».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках