20 красавiка 2024, Субота, 4:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёння - 75-годдзе вызвалення канцлагера «Аўшвіц-Біркенаў»

16
Сёння - 75-годдзе вызвалення канцлагера «Аўшвіц-Біркенаў»
ФОТА: TVC.RU

У памятных мерапрыемствах возьмуць удзел прэзідэнты Польшчы, Украіны, Ізраіля.

27 студзеня будзе адзначацца 75-годдзе вызвалення канцлагера «Аўшвіц-Біркенаў», створанага нацыстамі пад польскім горадам Асвенцымам, і Міжнародны дзень памяці ахвяраў Халакосту. У памятных мерапрыемствах возьмуць удзел былыя вязні лагера, прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда, некалькі дзясяткаў прадстаўнікоў дзяржаў, у тым ліку - прэзідэнты Украіны, Ізраіля і прэм'ер-міністры, а таксама старшыня Сусветнага габрэйскага кангрэса Рональд Лаўдэр, паведамляе «Польскае радыё».

Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакоста ўстаноўлены Генеральнай Асамблеяй ААН 1 лістапада 2005 года. Ініцыятарамі прыняцця дакумента выступілі Ізраіль, Канада, Аўстралія, Расея, Украіна, ЗША, а суаўтарамі - яшчэ больш за 90 дзяржаў.

Дзень 27 студзеня быў абраны таму, што ў гэты дзень савецкія войскі вызвалілі канцэнтрацыйны лагер «Аўшвіц-Біркенаў».

У Польшчы традыцыйна памятныя мерапрыемствы з нагоды Міжнароднага дня памяці ахвяраў Халакоста праходзяць у Асвенцыме і ў Варшаве каля помніка Героям гета.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках