29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дуда прапанаваў Зяленскаму ўвекавечыць памяць украінцаў і палякаў, якія змагаліся супраць бальшавікоў

Дуда прапанаваў Зяленскаму ўвекавечыць памяць украінцаў і палякаў, якія змагаліся супраць бальшавікоў
АНДЖЭЙ ДУДА
ФОТА: CHARTER97.ORG

Палякі і ўкраінцы разам змагаліся супраць наступу Чырвонай арміі ў 1920 годзе.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда прапанаваў украінскаму калегу Уладзіміру Зяленскаму супольна ўшанаваць памяць вайскоўцаў дзвюх краін, якія супольна змагаліся супраць наступу Чырвонай арміі.

Як паведамляе «Еўрапейская праўда», пра гэта Дуда сказаў на супольнай прэс-канферэнцыі з Зяленскім.

«Мы гаварылі аб супольных дзеяннях у гэтым годзе для ўмацавання сувязяў паміж краінамі. Я прапанаваў супольна ўвекавечыць памяць украінскіх і польскіх жаўнераў, якія ў 1920 годзе змагаліся супраць бальшавікоў. Польскіх жаўнераў мы сімвалічна называем «жаўнерамі Пілсудскага», хоць у той час было шмат важных палітыкаў. Ва Украіне ў той час быў Пятлюра і былі ўкраінскія жаўнеры, якія гэтак жа мужна змагаліся ў гэтай вайне і аддалі жыццё за тыя самыя функцыі, што і нашы жаўнеры», - сказаў Дуда.

«Я дужа ўсцешаны, што многія гістарычныя пытанні паміж Украінай і Польшчай цяпер спакойна і паслядоўна развязваюцца. Я падзякаваў спадару прэзідэнту за дазвол на эксгумацыйныя працы, дзякуючы чаму мы можам увекавечыць памяць нашых жаўнераў у Львове і іншых месцах, а гэта для нашага народа вельмі важна», - дадаў польскі прэзідэнт.

Як вядома, у красавіку 1920 года адбылася Кіеўская аперацыя войска польскага - наступальная аперацыя войска польскага і войска УНР, мэтай якой было адбіць Кіеў у бальшавікоў.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках