20 красавiка 2024, Субота, 2:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнтам ПАРЕ стаў прадстаўнік Бельгіі

Прэзідэнтам ПАРЕ стаў прадстаўнік Бельгіі
РЫК ДАМС
ФОТА: VGOLOS.COM.UA

Рык Дамс абраны тэрмінам на адзін год.

Новым прэзідэнтам Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы стаў прадстаўнік Бельгіі Рык Дамс. Адпаведная пастанова была прынятая падчас адкрыцця зімовай сесіі Асамблеі ў Страсбургу, паведаміла прэс-служба ПАРЕ ў Twitter, піша «Гордон».

«Віншуем Рыка Дамса з Бельгіі, толькі што абранага старшынём Парламенцкай асамблеі на адзін год, з магчымасцю падаўжэння», - гаворыцца ў паведамленні.

Дамс заменіць на гэтай пасадзе Ліліян Моры Паск'е. На сваёй старонцы ў Facebook ён адзначыў, што яго абралі кіраўніком ПАРЕ аднагалосна.

«Я прыкладу ўсе намаганні для ўмацавання правоў чалавека і дэмакратычнай канстытуцыйнай дзяржавы на еўрапейскім кантыненце», - дадаў ён.

«Еўрапейская праўда» піша, што Дамс працуе ў ПАРЕ з 2007 года з перапынкам з лістапада 2010 да лістапада 2014 года.

«Ён даволі непублічны дэпутат і не занадта вядомы за межамі сваёй групы. Таксама вельмі характэрныя ягоныя галасаванні што да ўкраінскіх пытанняў. Хоць дэпутат прысутнічаў у асамблеі падчас крытычна важных галасаванняў - напрыклад, у абскарджанні паўнамоцтваў дэлегацыі Расеі ў 2015 годзе, - ён не стаў аддаваць свае галасы ні за, ні супраць украінскіх прапаноў. У далейшым ён таксама не галасаваў за большасць рэзалюцыяў што да Крыму і Данбасу, аддаўшы галасы толькі за адну з іх - аб гуманітарнай сітуацыі ва Украіне, у студзені 2015 года. Што да астатніх «украінскіх» дакументаў, то ягоныя галасы ў электроннай сістэме адсутнічаюць», - адзначае выданне.

Улетку 2019 года, калі развязвалася пытанне аб «прабачэнні» Расеі і яе вяртанні ў ПАРЕ, Дамс наважыў узяць удзел у галасаванні, але націснуў кнопку «ўстрымаўся».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках