28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея патрабуе ад Беларусі абгрунтаваць страты праз «брудную нафту»

14
Расея патрабуе ад Беларусі абгрунтаваць страты праз «брудную нафту»

Толькі ў гэтым выпадку будзе кампенсацыя.

Расея гатовая кампенсаваць Беларусі страты за «брудную нафту», але шкода павінна быць пацверджаная дакументальна, заявіў пасол РФ Дзмітрый Мезенцаў, паведамляе «Інтэрфакс».

«Дамоўленасці ўсе адбыліся. У Маскве чакаюць пацверджаных дакументаў аб прычыненні шкоды», - сказаў Дзмітрый Мезенцаў.

Раней афіцыйны Менск адзначаў, што кошт сапсаванага «бруднай нафтай» абсталявання на Мазырскім НПЗ складае блізу $30 млн. Але акрамя таго, Беларусь намагала і на кампенсацыі недаатрыманага прыбытку ад транзіту і ўласнага экспарту. У выніку толькі праз 9-м месяцаў пасля інцыдэнту Менск дамовіўся з Масквой «аб падыходах і методыцы кампенсацыі страт». Падрабязнасці пагаднення не выдаюцца.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках