24 красавiка 2024, Серада, 15:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ПАРЕ раскрытыкавалі «выбары» ў Беларусі

15
У ПАРЕ раскрытыкавалі «выбары» ў Беларусі

Так званыя парламенцкія выбары не адпавядалі дэмакратычным стандартам.

Кіраўнік дэлегацыі ПАРЕ ў назіранні за так званымі выбарамі ў Беларусі лорд Дэвід Бленкатра на зімовай сесіі Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ) у Страсбургу заявіў, што парламенцкія «выбары» ў Беларусі прайшлі ў спакойнай атмасферы, але не адпавядалі міжнародным дэмакратычным стандартам, паведамляе tut .by.

Лорд Дэвід Бленкатра выступіў з дакладам, у якім адзначаецца, што Беларусь не правяла рэформу выбарчага заканадаўства ў адпаведнасці з рэкамендацыямі, дадзенымі Бюро дэмакратычных інстытутаў і праў чалавека (БДІПЧ) АБСЕ аб выніках так званых парламенцкіх выбараў 2016 года.

Сярод недахопаў выбарчай сістэмы Беларусі дэлегацыя ПАРЕ адзначыла незбалансаваны склад выбарчых камісій, адсутнасць адзінага рэестра выбаршчыкаў, сур'ёзныя перашкоды для рэгістрацыі палітычных партый і адмовы ў рэгістрацыі кандыдатам з фармальных прычын, крымінальную адказнасць за паклёп, што прыводзіць да залішняй самацэнзуры ў СМІ; недастатковую празрыстасць працэдуры датэрміновага галасавання; уцягванне работнікаў дзяржустаноў у выбарчыя працэсы і адкрытую агітацыю за кандыдатаў ад улады і іншыя.

Са слоў Бленкатры, ПАРЕ неабходна больш актыўна ўдзельнічаць у назіранні за выбарамі ў розных краінах. Дакладчык адзначыў, што задачай ПАРЕ з'яўляецца садзейнічанне дэмакратыі, вяршэнства закона і захавання правоў чалавека, якія ўрады некаторых еўрапейскіх краін ігнаруюць.

- Без свабодных і сумленных выбараў немагчыма стабільнае і незалежнае развіццё краіны, - падкрэсліў Бленкатра. - Нашы даклады (паводле вынікаў назірання за выбарамі - заўв.) не застаюцца па-за ўвагай урадаў. Даклады могуць ім не падабацца, яны могуць іх крытыкаваць, але гэтыя даклады не застаюцца без іх увагі.

Жолт Немет, які выступаў ў ПАРЕ ад фракцыі «Еўрапейскай народнай партыі» таксама заявіў, што так званыя выбары ў Беларусі не адпавядалі дэмакратычным стандартам.

- Змены ў выбарчым заканадаўстве будуць прынцыпова важныя для забеспячэння доўгатэрміновай стабільнасці ў Беларусі, - сказаў ён. - Вяртанне Беларусі ў працу Рады Еўропы павінна стаць важным прыярытэтам для нашага старшыні цяпер і ў будучыні, інакш у нашай дзейнасці не стае вельмі важнай еўрапейскай краіны.

Фінскі дэпутат Кіма Кільюнен, які выступаў ад фракцыі сацыялістаў, звярнуў увагу на невысокую актыўнасць падчас парламенцкай кампаніі ў Беларусі.

- Выбары ў Беларусі не былі праведзеныя паводле высокіх дэмакратычных стандартаў. Апазіцыі ў цяперашнім складзе так званага парламента няма, а абраныя так званыя дэпутаты лаяльныя да Лукашэнкі. Паводле афіцыйных звестак, прыход на так званых выбарах быў высокім, але мы, як назіральнікі на ўчастках, бачылі невысокі прыход выбаршчыкаў, - сказаў фінскі парламентарый.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках