28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тры з чатырох цукровых камбінатаў, на якіх нібыта затрымалі кіраўнікоў, працуюць са стратамі

26
Тры з чатырох цукровых камбінатаў, на якіх нібыта затрымалі кіраўнікоў, працуюць са стратамі

Толькі Слуцкі цукрарафінадны камбінат спрацаваў у плюс.

Страты на 16,8 мільёна, запазычанасці на 217 мільёнаў. Якая эканамічная сітуацыя на прадпрыемствах, дзе, як мяркуецца затрымалі дырэктараў.

«Радыё Свабода» публікуе інфармацыю.

Гарадзейскі цукровы камбінат, згодна са справаздачай за 2018 год, у «чыстых стратах» на 26,7 мільёна рублёў. На 20 мільёнаў паменшыўся і ўласны капітал прадпрыемства. Гэта відаць са справаздачы на сайце portal.gov.by.

Скідзельскі цукровы камбінат за 2018 год мае чыстыя страты на 10 мільёнаў рублёў, а за 2017 год меў іх на 18 мільёнаў. Мае да таго ж на 122 мільёны крэдытаў.

Згодна з «Экономческой газетай», Жабінкаўскі цукровы завод 2018 год скончыў са стратамі 16,8 мільёна пры наяўнасці запазычанасці 217 мільёнаў.

І толькі Слуцкі цукрарафінадны камбінат у 2018 годзе спрацаваў у плюс - на 15 мільёнаў рублёў.

Нагадаем, інфармацыя пра затрыманне дырэктара Гарадзейскага цукровага камбіната Міхаіла Крыштаповіча з'явілася ў суботу 24 студзеня. Як мяркуецца, ён быў адным з дваіх пасажыраў рэйса «Белавія» з Менска ў Мюнхен, якіх знялі з самалёта ў Гародні. Разам з Крыштаповічам у самалёце быў таксама ягоны калега, дырэктар Слуцкага цукровага завода Мікалай Пруднік. Нібыта таго таксама затрымалі. Няма на працоўным месцы ў панядзелак і дырэктара цукровай фабрыкі ў Жабінцы Віктара Міронава. Пра ягонае затрыманні паведамляюць мясцовыя СМІ. Кіраўніка цукровага завода ў Скідзелі Дзмітрыя Ягорава таксама ў панядзелак на працоўным месцы не было.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках